ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Учынак для цела бліжняга. Накарміць галодных
Нягледзячы на перадавыя тэхналогіі і залішнюю вытворчасць прадуктаў харчавання, існуюць сотні мільёнаў людзей, якія недаядаюць і паміраюць з голаду. Сёння ў свеце пакутуе кожны дзявяты чалавек! А гэта не проста лічбы, як заўважае папа Францішак, “гэта людзі, нашыя браты і сёстры”. Святы Айцец называе голад “скандалам, які паказвае слабасць чалавецтва”, і заклікае свет адкрыць вочы на патрэбы бліжняга. Колькасць людзей, якія церпяць нястачу і голад, гаворыць аб тым, што яны вакол нас: у сям’і, сярод знаёмых або незнаёмых, у горадзе, краіне, свеце. Прычыны таму могуць быць розныя: неўраджай, недахоп матэрыяльных сродкаў, няўмелае карыстанне рэсурсамі і г. д.
Часта людзям, пакутуючым ад галечы і ўбоства, сорамна прызнацца ў сваёй жыццёвай сітуацыі і папрасіць дапамогі. Яны хаваюць сваю бяду, бо асцерагаюцца асуджэння з боку людзей. Таму, каб убачыць патрабуючага, трэба мець адкрытыя вочы і сэрца, глядзець на бліжняга не з пагардай, а з павагай да яго годнасці. †

Некаторыя людзі перажываюць пачуццё пакінутасці, разгубленасці, безнадзейнасці і проста баяцца прасіць дапамогі. Многія з іх ужываюць алкаголь, каб “заглушыць” свой страх, стаць больш адважнымі і настойлівымі. Гэта іх не апраўдвае, але і не павінна пакідаць абыякавымі астатніх. Варта ўсведамляць, што беднасць не загана. У падоб- най сітуацыі заўтра можа апынуцца кожны. “Умейце глядзець на твары гэтых людзей, зазірнуць ім у вочы, паціснуць руку, убачыць у іх цела Хрыста”, – гаворыць папа Францішак.
Дарэчы, у прыпавесці пра Апошні Суд Езус як першы ўчынак называе менавіта наталенне голаду: “Я быў галодны, і вы далі Мне есці” (Мц 25, 35). І абяцае нераўнадушным да бяды бліжняга вечную ўзнагароду Божага Валадарства. Ды і сам Збаўца падае чалавецтву прыклад клопату аб іншых. Калі Ён з вялікім натоўпам быў на пустынным месцы, сказаў вучням: “Вы дайце ім есці!” (Мк 6, 37), пасля чаго памножыў хлеб і рыбу. Езус не грэбаваў фізічнымі патрэбамі, у тым ліку і кармленнем галодных.
А першым, хто пачаў выконваць гэты ўчынак міласэрнасці, быў... Бог. Пасля стварэння чалавека Ён сказаў: “Я даю вам усялякую траву, што рассявае насенне па ўсёй зямлі, і ўсялякае дрэва, плод якога рассявае насенне, каб яны былі вам на спажытак” (Быц 1, 29).
Разглядаючы гэты ўчынак міласэрнасці глыбей, становіцца зразумелым, што “не хлебам адзіным жыве чалавек”. Нельга роўным чынам забывацца пра духоўны спажытак. Накарміць галодных – значыць не толькі падзяліцца з кімсьці ежай. Маецца на ўвазе таксама голад сустрэчы з Богам і голад сустрэчы з чалавекам. Людзі могуць адчуваць дэфіцыт ласкі, надзеі, увагі. “Ежай” тут будуць не толькі словы, але і сама блізкасць і пяшчотнасць.
Езус, у сваю чаргу, кажа, што мае хлеб сапраўдны і нятленны, а хто будзе яго спажываць, будзе жыць вечна (параўн. Ян 6, 55). Гэтым хлебам з’яўляецца Яго Цела. З часу Апошняй Вячэры хрысціяне сустракаюцца, каб узгадваць і паўтараць словы, якія Езус сказаў перад смерцю: “Бярыце і ешце”.
Бог ніколі не пакіне чалавека галодным, але Ён жадае нашага ўдзелу ў гэтай святой справе. Кожны з нас вольны рабіць свой выбар, хрысціянін жа пакліканы рабіць выключна правільны выбар.

|
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.