ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

XXIV Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”. Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: “У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: «Ойча, дай належную мне частку маёмасці». І той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў іх яму. Апамятаўшыся, ён сказаў: «Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх». І ён ўстаў, і пайшоў да свайго бацькі. А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны, і зжаліўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: «Ойча, зграшыў я супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам». Бацька ж сказаў слугам сваім: «Прынясіце хутчэй найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі. Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці і весяліцца, бо гэты сын мой быў памерлы і ажыў, прапаў і знайшоўся»”.

Лк 15, 1–32


Пакаштаваць любоў Айца
   Міласэрны айцец вучыць нас цярплівасці: нягледзячы на тое, што сын яго пакінуў, айцец не раззлаваўся, а цярпліва чакаў яго вяртання дадому. Вучыць нас любові: калі ўбачыў сына, то выбег яму насустрач, абняў і пацалаваў, не патрабуючы тлумачэнняў. Вучыць прабачэнню: прыняў свайго сына з вялікай пашанай і вярнуў яго папярэдняе месца ў доме. Вучыць мудрасці: калі сын вярнуўся дамоў, айцец не разважаў пра дрэннае мінулае, але цешыўся з яго прысутнасці.
    Праз свае грахі мы неаднойчы выходзім з дома Нябеснага Айца для таго, каб пакаштаваць фальшывую свабоду. Часта праслаўляем Бога толькі вуснамі, у той час як нашыя сэрцы далёка ад Яго. Як марнатраўны сын, мы нярэдка пагарджаем тым, што Божае. Хочам свабоды і шчасця, а знаходзім смутак і расчараванне. Насамрэч, ніхто, акрамя Бога, не здольны наталіць голад нашага сэрца, бо менавіта Ён з’яўляецца самой Любоўю, Дабрынёй і Міласэрнасцю. І толькі Ён здольны прабачыць усё, усім і заўсёды.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.