ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

XXV Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Казаў Езус сваім вучням: “Здабывайце сяброў сабе нікчэмнай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры. Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў нікчэмнай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? I калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае? Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне”.

Лк 16, 1–13


Жыццём сведчыць пра Хрыста
   Езус прыгадвае сваім вучням, што будзённасць складаецца з малых, няважных, на першы погляд, рэчаў. Кожнаму чалавеку Богам даручана выкананне канкрэтнай місіі, здзяйсненне яе сваім існаваннем. У канцы жыцця Пан запытаецца кожнага з нас: “Як ты выкарыстаў дадзены час, свае таленты і здольнасці? Ці памножваў ты іх, адкінуўшы ляноту і нядбайнасць?”. Кожны пачуе словы: “Зрабі справаздачу пра кіраванне сваё”.
    Перад смерцю святы Геранім казаў: “Калі хочаце мець спакойнае сумленне ў смяротны час, то ў жыцці адрывайцеся ад усяго. Калі ў гэтую страшную хвіліну не хочаце баяцца, не любіце таго, што павінны будзеце пакінуць”.
    Давайце заўсёды і ўсюды ўсім людзям рабіць дабро! Давайце сваім жыццём сведчыць пра Хрыста, нашага Пана!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.