ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (122)
Папа Францішак
“Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе, не падышоў і не сказаў табе: «Саступі яму месца»... А калі цябе запросяць, прыйдзі і сядай на апошняе месца” (Лк 14, 8–9). Гэтымі рэкамендацыямі Езус не намерваецца даваць нам правілы паводзін. Ён дае ўрок пра каштоўнасць пакоры. Гісторыя вучыць, што пыха, кар’ерызм, ганарыстасць і хвальба – прычыны шматлікага зла. Збаўца дае нам зразумець, што трэба выбіраць апошняе месца, быць сціплым і не вылучацца. Калі мы становімся перад Богам у гэтым вымярэнні пакоры, тады Бог нас узвышае, нахіляецца да нас, каб узняць да сябе. “Бо кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца” (Лк 14, 11).
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 28.08.2016 †

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Марыя не толькі ахінае сваіх дзяцей любоўю і апекай, як гэта робяць зямныя маці і бацькі, але і мае пэўныя чаканні, ставіць некаторыя патрабаванні, прагне нашага духоўнага росту.
Часта ў касцёлах і капліцах можна ўбачыць, як маці прыходзіць з малым дзіцём, бярэ яго за ручку і дапамагае зрабіць знак крыжа, падымае, каб магло пацалаваць распяцце пры ўваходзе, паказвае на табернакль, шэпчучы на вуха, што там жыве Пан Езус, альбо паказвае па чарзе абразы і фігуры, растлумачваючы, хто на іх прадстаўлены.
Падобным чынам і Марыя, ніколі не займаючы належнага Хрысту месца, указвае нам на свайго Сына, вядзе да Яго, падказвае, што Ён – Езус Хрыстус – павінен быць найважнейшым у нашым жыцці. Яго мы павінны прытрымлівацца, за Ім накіроўвацца – і тады не заблукаем.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасцей МБ Чанстахоўскай у Ашмянах
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
У вачах Бога мы ўсе аднолькавыя і роўныя.
Адзінае, што адрознівае нас адно ад аднаго, – гэта нашыя сэрцы. У кагосьці яны з плоці, у кагосьці – з каменю. Толькі Бог, які ведае сэрцы, мае права зрабіць нас вялікімі. На жаль, некаторыя хочуць быць важнейшымі за Езуса. З гэтай мэтай яны нават імкнуцца змяніць Евангелле, забываючыся пра тое, што гэта не мы павінны яго змяняць, а яно нас.
Пакора з’яўляецца вуглавым каменем усіх цнот. Св. Аўгусцін кажа, што, калі мы хочам высока ўзляцець, спачатку павінны падумаць аб фундаменце пакоры. Цудоўны прыклад таго падаў евангельскі сотнік, які прамовіў словы, што да сённяшняга дня паўтараюцца падчас св. Імшы перад Камуніяй: “Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой” – “Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне”. Нягледзячы на агульную тэндэнцыю секулярызацыі, Папы апошніх часоў часта атрымліваюць званне “Чалавек года”. Чаму так адбываецца? Бо яны пакорныя.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў Мышынцы
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.