ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
IV Нядзеля Адвэнту
З Eвангелля св. Мацвея
Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручын Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж Яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: “Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў Ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў”. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: “Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог»”. Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю. †
Мц 1, 18–24
Эммануэль – Бог з намі
Прадказаны прарокам Ісаем Эммануэль прыходзіць у свет, каб мы сталі сапраўднымі Божымі дзецьмі. Ён нараджаецца сярод людзей, прыняўшы чалавечую натуру і стаўшы адным з нас. Прыходзіць не як валадар, аўтарытэт, кароль, не акружае сябе прыдворнымі, світай, гвардыяй, не адгароджваецца мурам, калючым дротам і легіёнамі ахоўнікаў, не ездзіць на браніраваным аўтамабілі. “Не ломіць надломленай трысціны і не гасіць тлеючана кноту” (параўн. Іс 42, 3). Ён аб’яўляецца як дзіця, у хлеўчыку, сярод хатніх жывёл, у беднасці і прастаце: убогае і пазбаўленае ўсіх правоў і атрыбутаў боскасці, каб быць разам з чалавекам, а не супраць яго.
Бог з самага пачатку знаходзіцца побач з людзьмі, шукаючы іх і спрабуючы прывесці да сябе. Дык чаму многія адыходзяць, абвінавачваючы Яго ў тым, што з’яўляецца “далёкім”, “патрабавальным”? Чалавек XXI стагоддзя, чаму табе так цяжка паверыць, што Бог сапраўды на тваім баку?

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.