ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Вігілійны абрад
На стале, пакрытым белым абрусом, кладзём Святое Пісанне і аплатку, ставім свечкі. Адно месца пры стале застаецца вольным як знак памяці пра блізкіх, якія не могуць разам з намі прысутнічаць на Вігіліі (напрыклад, памерлыя з сям’і).
Вігілійная вячэра распачынаецца малітвай.

Запальванне свечкі
Старэйшы член сям’і запальвае свечку на стале. Бацька ці маці прамаўляе: “Святло Хрыста!”. Усе адказваюць: “Дзякуй Богу”.
Чытанне Евангелля
Больш за дзве тысячы гадоў таму ў свет прыйшоў Езус Хрыстус, Сын Божы, чаканы Збаўца. Апавядае пра гэта Евангелле паводле св. Лукі.
Тэкст чытае, напрыклад, старэйшае дзіця. †

“У тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэта быў першы перапіс падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай. А калі яны былі там, надышоў Ёй час нарадзіць. І нарадзіла Сына свайго першароднага. І спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе. У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак. Раптам з’явіўся ім анёл Пана, і хвала Пана асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх. І сказаў ім анёл: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народа, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан. І вось вам знак: нойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях». І раптам з’явілася з анёлам вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі»” (Лк 2, 1–14).
Пасля можна заспяваць калядку.
Супольная малітва
Бацька ці маці прамаўляе просьбы, усе адказваюць: “Цябе просім, выслухай нас, Пане”.
Божа, наш Ойча, у гэтую ўрачыстую гадзіну праслаўляем Цябе і дзякуем за ноч, калі паслаў нам свайго Сына Езуса Хрыста, нашага Пана і Збаўцу, і просім Цябе...
• Удзялі нашай сям’і дар любові, згоды і супакою.
Цябе просім, выслухай нас, Пане.
• Адары нашых суседзяў, сяброў і знаёмых спакоем гэтай ночы.
Цябе просім, выслухай нас, Пане.
• Усіх пакінутых, самотных, хворых, бедных, галодных ва ўсім свеце суцеш і ўмацуй Добрай Навінай гэтай святой ночы.
Цябе просім, выслухай нас, Пане.
• Нашых памерлых (пералічыць імёны) адары шчасцем і святлом Тваёй хвалы.
Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усе разам адгаворваюць малітву “Ойча наш”.
Пане Божа, Ты ўчыніў, што гэтая святая ноч заяснела бляскам сапраўднага святла Твайго Адзінароднага Сына. Учыні, каб і мы яснелі бляскам Твайго святла ў сваім штодзённым жыцці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Дзяленне аплаткай
Перад ламаннем аплаткай бацька ці маці прамаўляе наступныя словы:
А цяпер у духу любові і прабачэння падзелімся аплаткай – хлебам любові. Раскрываючы свае сэрцы на ўзаемную любоў, мы адкрываем іх на прыход Пана. Няхай Ён заўсёды будзе з намі.
Складанне адзін аднаму сардэчных пажаданняў.
Вячэра
Дзякуем Табе, Божа, наш добры Ойча, за Сына Твайго Езуса Хрыста. Дзякуем за любоў да ўсіх людзей, за гэты бласлаўлёны вечар і дары, якія мы спажывалі. Табе хвала на вякі. Амэн.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.