ГРОДНА
Чацвер,
16 студзеня 2025 года |
Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Гродна
21 снежня ў катэдральную базіліку св. Францішка Ксаверыя будзе дастаўлена святло супакою з зямлі, дзе нарадзіўся Хрыстос.
Урачыстая падзея адбудзецца ў сэрцы дыяцэзіі ў 19-ты раз.

Бэтлеемскі агонь супакою штогод запальваецца ад нязгаснай лампады ў Гроце Нараджэння Пана. Па традыцыі гэта робіць дзіця, якое асаблівым чынам вылучылася сярод сваіх аднагодкаў. У гэтым годзе тытулам “дзіця міру” была адзначана 12-гадовая Мэлані Вальтэр. Вучаніцу музычнай школы настаўнікі і сябры лічаць “прыкладам любові да бліжняга і абаронцай міру”. Затым агонь самалётам дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя). Падчас экуменічнага набажэнства ён перадаецца дэлегацыям скаўтаў з усяго свету. Праз памежжы Чэхіі і Польшчы агонь трапляе ў Беларусь. А затым уручаецца скаўтам з Расіі. †
Адметна, што гродзенская святыня з’яўляецца першай (за выключэннем гэтага года) на беларускім шляху эстафеты перадачы святога агню. Пасля прыбыўшыя скаўты развозяць яго ў навакольныя парафіі і перадаюць далей ва ўсе касцёлы краіны.
Бэтлеемскі агонь урачыста ўносіцца ў касцёл у поўнай цемры на знак святла, які сваім нараджэннем унёс у змрок сусвету Хрыстос. Ён прыйшоў, каб збавіць чалавецтва, таму агонь з Бэтлеема, дзе Ён з’явіўся на свет, называюць агнём супакою. Святары заўважаюць, што да бэтлеемскага агню не варта ставіцца як да містычнай з’явы. Гэты сімвалічны жэст мае, перадусім, глыбокі духоўны сэнс. Агеньчык запальваецца на знак надзеі і любові. Нагадвае аб тым, што ўсе мы з’яўляемся адной хрысціянскай сям’ёй. Полымя – гэта таксама сімвал веры, якая павінна гарэць у сэрцы чалавека. І каб яна не гасла, трэба дзяліцца ёю з акружаючымі.
Кожны вернік можа прынесці агеньчык гэтага святла дадому і паставіць на вігілійным стале. Тым самым ён раздзяляе са сваімі блізкімі радасць ад нараджэння Збаўцы.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 350 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.