ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Варта ведаць (86)
• Прэм’ер-міністр Ірландыі Энда Кені паведаміў, што Святы Айцец Францішак прыедзе ў гэтую краіну ў жніўні 2018 года, каб прыняць удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне. Гэта будзе другі папскі візіт у Ірландыю, якую ў 1979 годзе наведваў св. Ян Павел ІІ. Як падаюць ірландскія СМІ, Апостальскае падарожжа ўключае кароткі двухдзённы душпастырскі візіт. Не выключана, што ён можа ахапіць і Паўночную Ірландыю, якая належыць да Вялікабрытаніі. †
• Святы Айцец Францішак напісаў уступленне да фотаальбома пад назвай “Cristo dentro” (“Хрыстос вязень”) аб татуіроўках рэлігійнай тэматыкі ў турэмным свеце. Фотаздымкі суправаджаюцца сведчаннямі вязняў. “Кожны раз, калі пераступаю браму турмы, гледзячы на твары людзей, якіх сустракаю, думаю: чаму яны, а не я? – піша Пантыфік. – Усе мы грэшнікі і маем патрэбу ў Божай міласэрнасці, якая падымае нас духам, даруе і дае надзею. Дзякуй за дар гэтай кнігі! Абдымаю вас, бласлаўляю і малюся. Прашу і вас маліцца за мяне”.
• Распачаўся беатыфікацыйны працэс а. Стэнлі Разэра (1935–1981). Святар стаў першым афіцыйна зацверджаным Касцёлам мучанікам, які нарадзіўся ў ЗША. Паходзіць з сям’і фермераў. Святарскія пасвячэнні прыняў 25 мая 1963 года. Пасля некалькіх гадоў пастырскай працы адправіўся на місію ў Гватэмалу (Цэнтральная Амерыка). Садзейнічаў там у будаўніцтве бальніцы. Быў адчувальны да несправядлівасці ў адносінах да індзейцаў. За гэта яму пагражалі. Страціў сваё жыццё ў ліку 10-ці святароў, якія загінулі ў тым годзе ў Гватэмале.
• Зноў можна маліцца пры магіле св. Рыты. Базіліка ў Кашы (Італія) была закрыта пасля землятрусу ў кастрычніку бягучага года. Пашкоджанні ўжо выпраўлены, канструкцыя ўзмоцнена. І хоць у горадзе працягваюцца падземныя штуршкі, святыня аддадзена вернікам для карыстання. Рэктар базілікі а. Бернардзіна Піцаролі прызнаецца, што аўгустынцам вельмі важна было як мага хутчэй адкрыць святыню, каб вярнуць надзею жыхарам рэгіёна і аднавіць паломніцкі рух, з якога жыве Каша.
• Польскае тэлебачанне скончыла паказ 16-га сезона серыяла “Айцец Мацвей”, які карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод публікі. Фінальная серыя сабрала перад тэлевізарамі 4,43 млн. гледачоў. Галоўным героем з’яўляецца ксёндз, які жыве ў Сандаміры. Па пакліканні ён не толькі душпастыр, але і дэтэктыў. Ксёндз заўсёды дапамагае паліцыі ў разблытванні крымінальных галаваломак, якія шакіруюць Сандамір і ваколіцы. Гэта звычайна раздражняе каменданта паліцыі. Чарговы сезон ужо вясной 2017 года.
credo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.