ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
У святую ноч Божага Нараджэння вялікае святло заззяла над зямлёй. Адзінародны Сын Божы, Езус Хрыстус, “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7) i прыйшоў у гэты свет як убогае, пакорнае, безабароннае Дзіцятка. Сапраўдны Бог стаў чалавекам, каб усяму роду людскому аб’явіць паўнату сваёй бясконцай любові.
Падобна як пастухі з ваколіц Бэтлеема, якія ў тую ноч вартавалі свой статак, сёння мы чуем тыя самыя словы Добрай Навіны: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 10–11). Асвечаныя святлом веры, прыбываем у стаенку і схіляем галаву перад нованароджаным Збаўцам, у абліччы якога ззяе найцудоўнейшая з таямніц: таямніца Божай любові. †

Давайце даверымся гэтай любові і адкрыем сэрцы Хрысту. Няхай Той, які нарадзіўся для нас, народзіцца таксама ў нас. Дазволім Яму перамяніць сваё жыццё, напоўніць яго радасцю, надзеяй, супакоем. Няхай у нашых сем’ях, у месцах вучобы і працы, у супольнасцях, да якіх належым, і ва ўсім грамадстве будзе як мага больш узаемнай павагі, дабрыні, міласэрнасці і прабачэння. Тады мы адчуем сапраўдную радасць, якую нясе нованароджаны Збаўца.
У поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння атачаем Вас усіх, дарагія Браты і Сёстры, сваёй малітвай і складаем самыя сардэчныя віншаванні. Няхай Езус Хрыстус кожнаму шчодра блаславіць, умацоўваючы ў веры, надзеі і любові, адорыць добрым здароўем і шчодра надзеліць усялякімі ласкамі. Няхай Новы 2017 год Панскі будзе паспяховым і шчаслівым, а кожны яго дзень праходзіць пад знакам Божай хвалы.

Аляксандр Кашкевіч,
Біскуп Гродзенскі
Юзаф Станеўскі,
Дапаможны біскуп
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.