ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (130)
Францішак – самае
папулярнае імя ў Італіі
папулярнае імя ў Італіі
З моманту абрання цяперашняга наступніка святога Пятра нованароджаных хлопчыкаў найчасцей называюць так, як і Святога Айца.
Сярод іншых папулярных імён – арабскае Юсуф або ірландскае Раян, а таксама кітайскія імёны, што сведчыць пра рост колькасці дзяцей мігрантаў. З 1990-х у Італіі назіраецца рэгрэс у натуральным узнаўленні насельніцтва, што, аднак, кампенсуецца павелічэннем сямей перасяленцаў.†У Неапалі ствараецца
музей каляднай стаенкі
Там будуць выстаўлены найбольш значныя творы мясцовых майстроў.
Музей ствараецца з мэтай аднаўлення традыцыі і культуры. Сярод экспанатаў – яслі, якія ў 2013 годзе былі змешчаны на плошчы св. Пятра. Пазней яны былі перададзены папам Францішкам дыяцэзіі Неапаль, каб тыя сталі пачаткам для музея.Неапальскія стаенкі карыстаюцца не меншай папулярнасцю, чым кракаўскія. Традыцыя іх будавання сягае ажно да XIII стагоддзя. Часта, акрамя галоўнай кампазіцыі, шопкі ўключаюць сцэны са штодзённага жыцця сучаснікаў.
У Славакіі паўстала
катэдра з лёду
Незвычайную святыню будавалі на працягу 3-ох тыдняў 15 скульптараў. Майстры выкарысталі ў сваёй працы 720 глыбаў лёду агульнай вагой 90 тон. Святыня знаходзіцца пад спецыяльным навесам, дзе, незалежна ад атмасферных умоў, падтрымліваецца тэмпература каля -7°С.
У алтары катэдры выстаўлены фігуры Маці Божай з Дзіцяткам на руках і Майстра Паўла з Левачы. Акрамя таго, там змешчаны постаці св. Якуба, св. Барбары, св. Марыі Магдалены і св. Антонія Пустэльніка.Ахвотных убачыць скульптурны аб’ект дастаткова. Больш за ўсё наведвальнікаў з’яўляецца падчас выхадных. Мінулай зімой за 137 дзён ледзяную катэдру наведалі 218 тысяч турыстаў. У ёй таксама адбываліся канцэрты і шлюбы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.