ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
З радасцю развітацца са старым і прывітаць новае
Скончыўся чарговы год нашага жыцця, у якім, бясспрэчна, многае адбылося. За гэты час мы паспелі здзейсніць тысячы вялікіх і малых выбараў, з кожнай хвілінай набліжаючыся да свайго Стварыцеля.
Валадар Сусвету шчодра ўдзяляе чалавецтву ласкі, каб людзі ўпэўнена крочылі наперад. Той, хто з’яўляецца Пачаткам і нанова нам дае пачатак, запрашае паразважаць як пра ранейшы плён кожнага слова і ўчынку, так і пра будучы. Аб гэтым варта паклапаціцца ўжо сёння, выхоўваючы ў сабе дары, што спрыяюць паспяховай працы.
Перыяд чакання надыходу Новага года, як правіла, багаты на сустрэчы з рознымі людзьмі. Гучыць музыка, грукочуць феерверкі. Усе з радасцю развітваюцца са старым і вітаюць новае. Такі звычай спадарожнічае чалавецтву здавён-даўна. Пераходныя моманты заўсёды атаясамліваліся ў людзей з нязвыклым часам, які трэба правесці не так, як звычайна. †

Па Божай волі ўваходзім у Новы 2017 Панскі год. Кожны спадзяецца на добрыя змены і, канешне, на вяртанне жаданага супакою ў свеце, які ў апошні час быў парушаны тэрарыстычнымі актамі. Поўныя надзеі і веры, становімся з пустым начыннем, як тыя, што адпраўляюцца на пошукі скарбаў. Падчас гэтага падарожжа мы павінны напоўніць свае пасудзіны, і нават больш – мусім самі стаць імі, каб быць у руках Пана карыснымі інструментамі, праз якія праліваецца Яго ласка.
Кожны новы дзень, які дорыць нам Бог, – гэта выдатны шанс здзейсніць дабро, дбаючы аб сваёй душэўнай “глебе”. На ёй мусяць расцвісці цудоўныя кветкі – як прадвеснікі плёну, сабранага тут і ў вечнасці. Таму зараз стаім перад “шырокімі палямі”, якія дзякуючы нашым намаганням і супрацоўніцтву са Святым Духам павінны стаць шумнымі жытнімі палеткамі. Кожнае зярнятка існуе для таго, каб прынесці добры ўраджай, што надзвычайным чынам памнажаецца ад Божага позірку.
Дарагія Чытачы!
Жадаю кожнаму з Вас верна ісці за Панам, быць здольным на прабачэнне і цярпенне. Давайце навучымся славіць Бога, дзякаваць Яму за тое, што нам дае, а найперш за магчымаць нястомнага святкавання новых часоў. Абудзім у сэрцах патрэбу братэрскай зычлівасці. Паціснем руку і перададзім адзін аднаму пацалунак супакою. Няхай любоў аб’яўляецца не толькі ў словах, але і праз учынкі. І гэты навагодні старт стане прыгожай адпраўной кропкай чарговага прыпынку ў шчырай любові да бліжняга.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.