ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
II Нядзеля пасля Божага Нараджэння
Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
З Eвангелля св. Лукі
І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім. Калі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.†
Лк 2, 16–21
Далі Яму імя Езус
Хіба што, няма людзей, якія б ніколі не планавалі будучыню. Мабыць, усе, кладучыся ў ложак, хоць аднойчы складалі ў галаве своеасаблівую праграму на заўтрашні дзень. Ведаючы свае абавязкі, чалавек бярэцца за пэўныя заданні і стварае гісторыю сям’і, малітоўнай групы, парафіі... Можна нават было б сказаць, што без планавання будучыні – наступнага дня, тыдня ці месяца – мы не здольны нармальна функцыянаваць у сямейнай, грамадскай і прафесійнай дзейнасці.
Найсвяцейшая Маці, напэўна, таксама мела планы. Але ў Яе жыццё ўвайшоў Бог. І з гэтага часу ўсё стала па-іншаму. Пан захацеў, каб кожны быў ахінуты мацярынскай апекай Марыі. Таму з самага пачатку выбраў Яе за Маці для свайго Сына. Ужо ў раі прадказаў першым бацькам прыход Панны, гаворачы д’яблу: “Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю”.
Прагнем зірнуць у вочы Маці Божай і ўпасці перад Ёй на калені. Бо, як пісаў св. Аўгустын, “той хто любіць прагне ўбачыць твар любімага чалавека”. Марыя не спыняючыся ўказвае зямным пілігрымам слушны шлях і вядзе ўсіх да Езуса. Будзем жа ўпэўнены, што праз Яе заступніцтва атрымаем ласку навяртання, ачышчэння і напоўнімся Божай любоўю.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.