ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Галоўныя падзеі 2016 года
Пераступіўшы парог новага года, прапануем успомніць найважнейшыя здарэнні з гісторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
На працягу ўсяго мінулага года духавенства і вернікі нястомна дзякавалі Богу за 25-годдзе існавання Касцёла на Гродзеншчыне і паслугу яе ардынарыя Аляксандра Кашкевіча. Лічба адносна невялікая, але, у той жа час, за плячыма чвэрць стагоддзя. Да слова, структуры мясцовага Касцёла павінны былі быць створаны яшчэ ў 1930-х гг. Рыхтаваліся адпаведныя дакументы, вырашалася пытанне аб выдзяленні сродкаў на ўтрыманне, меўся кандыдат на месца біскупа... Але выбухнула Другая сусветная вайна. Праект аб заснаванні дыяцэзіі быў рэалізаваны Янам Паўлам ІІ толькі ў 1991 годзе.
Да юбілею заснавання дыяцэзіі ў маі мінула года ў Гродне быў прымеркаваны Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. На ім прысутнічала духавенства з усёй Беларусі на чале са спецыяльным госцем з Ватыкана, пасланнікам Папы Рымскага кардыналам Зянонам Грахалеўскім. †

Добрай навіной стала паведамленне аб арганізацыі музея Гродзенскай дыяцэзіі ў сценах лямуса пабрыгіцкага кляштара, у якім ужо некалькі месяцаў працягваюцца рэстаўрацыйныя працы. Пасля аднаўлення на экспазіцыі плануецца выставіць унікальныя кнігі, алтарныя абразы, гістарычныя фотаздымкі, дакументы. Адкрыццё музея стане дэманстрацыйным плёнам дзейнасці Касцёла на Гродзеншчыне.
Гістарычнай падзеяй для дыяцэзіі ў мінулым годзе стала ўтварэнне Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча. Калегія духавенства была заснавана са згоды Апостальскай Сталіцы яшчэ ў 2012 годзе. У 2016 – адбылася яе ўрачыстая інсталяцыя. У склад дарадчага органа пры біскупе ўвайшлі грэміяльныя і ганаровыя канонікі. З гэтага часу члены капітула разам адпраўляюць набажэнствы падчас урачыстасцей у катэдральнай базіліцы, клапоцяцца пра літургічнае і душпастырскае жыццё вернікаў на чале з дыяцэзіяльным біскупам. Структуры мясцовага Касцёла ўзняліся на новы, вышэйшы ўзровень.
Юбілейным год стаў і для Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. За 25-годдзе свайго існавання Alma Mater выпусціла ў свет больш за 150 святароў. На дадзены момант у семінарыі 29 навучэнцаў, сярод якіх 4 залічаны ў мінулым годзе. Юбілеі адсвяткавалі і некаторыя душпастырствы – студэнтаў і працуючай моладзі “OPEN” (10 гадоў), настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў (15 гадоў).

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.