ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Мёд для людзей у патрэбе, альбо як прайшла “вігілія” для бедных
У вялікай зале дома сясцёр назарэтанак у Гродне напярэдадні Божага Нараджэння пахла грыбным супам.
На традыцыйную аплаткавую сустрэчу там сабраліся гарадзенцы, якія не маюць свайго дому, чыім прытулкам з’яўляецца начлежка, а таксама асобы, якія маюць жыллё, але сродкаў на штодзённае жыццё не хапае. Адбылося спатканне дзякуючы фінансавай падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.

…Каля вялікіх металічных дзвярэй гасцей сустракае спадарыня Наталля. На працягу вось ужо 5-ці гадоў яна дапамагае сёстрам назарэтанкам гатаваць пасілкі для мясцовых бедных. Разам з ёй удзельнікаў спаткання запрашаюць да святочнага стала і прадстаўнікі “Карытас”. Да ўваходу час ад часу прыбягае с. Нэрэуша, выглядваючы, ці хто не ідзе. Менавіта яна ў гэты раз адказная за арганізацыю “аплаткі”.
Зала паволі запаўняецца. Пад ціхую мелодыю калядных песень удзельнікі займаюць месцы. “Чыстыя, надушаныя”, – заўважае з усмешкай адна з сясцёр. На ўпрыгожаных сталах акрамя хлеба і слодычаў перад кожным стаіць мёд. “На мінулым тыдні да нас прыходзіў мужчына з пытаннем, ці можа ахвяраваць мёд для людзей у патрэбе. Другі ахвотны нядаўна прынёс яблыкі”, – распавядае с. Тэрэза. †

Аб’яўляюць пачатак. Размовы сціхаюць. Адзін з клерыкаў чытае фрагмент з Евангелля. Пасля бласлаўлення аплатак дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі звяртаецца да сабраных. Гаворыць пра тое, што Езус, які нарадзіўся ў беднасці, прыходзіць у сэрца кожнага чалавека. Ён з’явіўся на свет, каб даць людзям сілу, надзею. Менавіта гэтай самай веры ў лепшае жыццё і ўзаемнай любові жадае прысутным ксёндз біскуп. Звяртае ўвагу на тое, што сабраныя ствараюць адну сям’ю і важна падтрымліваць адзін аднаго ў нялёгкім жыцці.
Удзельнікі сустрэчы дзеляцца аплаткай. “Калі падыходзіш да гэтых людзей, бачна, што іх кранае тое, што былі заўважаныя, адчуваюць «людскія» адносіны да сябе”, – падкрэслівае с. Марыя.
Пасля наступае доўгачаканы абед. Супам гасцей частуюць усе: і сёстры назарэтанкі, і клерыкі, і дырэктар гродзенскага “Карытас” кс. доктар Раман Рачко. На пытанне біскупа Юзафа “куды ставіць міску” адна з сясцёр проста адказвае: “Дзе бачыце свабоднае месца, там і стаўце, Эксцэленцыя”. На другое падаюць печаную бульбу долькамі з сялёдкай ды буракамі.
Многія не першы раз прысутнічаюць на аплаткавым спатканні. Прызнаюцца, што прыемна на ім быць. Ад знаёмых даведалася пра “аплатку” адна з удзельніц сёлетняй сустрэчы: “Я працую, але заробак вельмі маленькі. І мне падказалі, што можна сюды прыйсці”.
С. Нэрэуша распавядае пра радасць, якую бачыць у вачах сабраных: “Людзі заўсёды ўдзячныя, бо для іх гэта важна. Сёння асабліва задаволеныя. Хіба, даўно столькі падарункаў не атрымлівалі: і мёд для іх ахвяравалі, і «Карытас» таксама гасцінцы сабраў”.
Часам можа ўзнікнуць пытанне: навошта дапамагаць людзям, якія, здаецца, самі вінаваты ў сваім бядотным становішчы? На думку дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства кс. Рамана Рачко, не чалавечай справай з’яўляецца асуджэнне іншых. “З аднаго боку, мы разумеем, што кожны нясе адказнасць за сваё жыццё.
І таму часам самі з’яўляемся прычынай уласных радасцей і няшчасцяў. Толькі не маем права асуджаць іншых, вынікі іх выбараў. Наша заданне як хрысціян – праяўляць любоў да бліжніх. Думаю, найлепшы таму прыклад зараз падае папа Францішак, які і словамі, і ўчынкамі гаворыць нам, каб ішлі і дапамагалі іншым, практыкавалі любоў, а не разважалі і крытыкавалі”.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.