ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

1 студзеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 СВЯТАЯ СЯМ'Я

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, Алегу Буткевічу, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Безляповічу, Паўлу Скубе, Аляксандру Сямінскаму, Аляксандру Мацкевічу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Віталію Дабраловічу, Айцу Казіміру Жылісу, усім Ксяндзам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў: здароўя на доўгія гады, Божай радасці на кожны дзень святарскай паслугі, добразычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу, сілы ў пераадоленні чалавечых слабасцей і жыццёвых перашкод. Няхай Святы Дух не пакідае, Маці Божая моцна трымае за руку, а святыя Заступнікі заўсёды будуць побач.
З малітвай, Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, паважаным Айцу Казіміру Жылісу, Ксяндзам Каралю Барнасю, Лешку Дамагале, Люцыяну Радомскаму, Андрэю Лішко, Марэку Занеўскаму, Пробашчу Тадэвушу Крыштопіку і ўсім Святарам, якія абвяшчалі Божае слова і здзяйснялі душпастырскую паслугу ў нашай святыні, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх ласк у штодзённым жыцці. Няхай Бог аберагае на працягу ўсяго жыцця і раз’ясняе над Вамі сваё аблічча, а Маці Божая апекуецца. Ад усяго сэрца дзякуем за шчырыя сэрцы і адкрытыя на кожнага чалавека душы. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і зычлівыя парафіяне з капліцы Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Алегу Канановічу, Уладзіславу Сурвілу, Валерыю Быкоўскаму, Віталію Сідорку, Вячаславу Матукевічу, Саніславу Пацыну, Андрэю Зноску, Юрыю Бяганскаму, Андрэю Кеўлюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем радасных і пагодлівых дзён, мноства шчаслівых хвілін і поспехаў у Новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вам на доўгія гады служэня Богу і людзям, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай дабрыні.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі Ліда-Фара
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму і паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а нованароджаны Езус адорвае сваімі ласкамі і добрым здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю, каб магчы пераадольваць усе цяжкасці на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі Галынка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу і Калектыву рэдакцыі газеты “Слова Жыцця” з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою і поспехаў у працы, добрых і светлых дзён. Няхай побач будуць толькі добразычлівыя людзі, якія дораць як мага больш цеплыні і ласкі, Дзіцятка Езус адорыць сваім бласлаўленнем, Маці Божая заўсёды апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае дарамі на кожны дзень жыцця. Вясёлых свят!
З малітвай, Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Каноніку Яну Кучынскаму, Паўлу Скубу, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Айцу Казіміру Жылісу і Клерыку Валерыю Каралю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог чувае над Вамі і бласлаўляе, а Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай апекі. Шчасці Божа!
Моладзь з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву, Алегу Жураўскаму і Клерыку Артуру Ляшнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, радасці, усмешак і душэўнага супакою. Няхай Діцятка Езус адорвае Вас ласкамі і бласлаўленнем, а Насвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй апекі. Шчодрых дароў Святога Духа і добрых, зычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
З удзячнасцю, былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, поспехаў. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях, нясе супакой у сэрца і душу, а Дзіцятка Езус і Яго Найсвяцейшая Маці бласлаўляюць Вас.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Сядлецкаму і Тадэвушу Качану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні: здароўя, душэўнага супакою, сілы і радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус апраменіць сваім святлом, Найсвяцейшая Маці прытуліць да свайго сэрца, а святарская паслуга прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі, касцёльны хор і парафіяне з Канвелішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Мятліцкаму, Казіміру Мураўскаму, Паўлу Раманоўскаму, Віктару Захарэўскаму, Юзафу Багдзевічу, Алегу Каралю, Клерыку Юрыю Пашкаўцу, а таксама Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Дар’і Еўтухоўскай, Вераніцы Огар, Мар’яне Алешчык, Алясандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Клары Волчэк і Агаце Смольскай з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божае Дзіцятка адорвае Вас здароўем, будзе побач на шляху, які Вы выбралі, дапамагае весці людзей да Пана, а таксама ўмацоўвае Вас сваімі дарамі і супакоем, каб маглі раздаваць дабро там, дзе яно патрэбна.
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму і Паўлу Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас здароўем і радасцю. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе найлепшай дарогай да Пана. Дзякуем за адданае служэнне Богу і людзям, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Радасных свят!
Працаўнікі Радунскага агароднінасушыльнага камбіната
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка прывядзе Вас да шчасця і радасці ў Новым годзе, а нованароджаны Езус адорыць здароўем, дадасць сіл і цярплівасці ў рэалізацыі ўсіх спраў і задум.
Парафіяне з касцёла свсв. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
◊◊◊
Паважаным Айцам Андрэю Жылевічу, Андрэю Лысаму, Андрэю Ангуру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай з нованароджаным Езусам у радасці і любові плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як Бэтлеемская зорка, заяснее ў Вашых сэрцах. Жадаем моцнага здароўя, надзеі, любові, а таксама поспехаў ва ўсіх справах. Няхай маленькі Езус Вас блаславіць, а Маці Божая асвячае кожны дзень жыцця.
Апостальства “Маргарытка” з в. Сураж
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Несцеру і Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары. Жадаем шчасця, здароўя на доўгія гады жыцця, стойкасці і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добрызачлівых людзей побач.
Вернікі з вёсак Сураж і Геранёны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні. Жадаем, каб шлях, абраны для Вас Богам, асвячала Найсвяцейшая Маці. Няхай добры Езус трымае Вас ля свайго сэрца, адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, чалавечнасць, прыклад сапраўднай веры і адданую працу на карысць парафіі. Аддзяч Божа!
Легіён Марыі, Касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Фядотаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, Божай радасці, бласлаўлення Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі і за клопат пра кожнага з нас.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства гарачых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, даверу Богу, які ўказвае Вам дарогу Праўды і Жыцця, моцнай веры і непахіснай надзеі. Шчасці Божа!
Касцёльны хор з парафіі Нача
◊◊◊
Паважаным Айцам Вітольду Жыльветру, Андрэю Зую, Віктару Барысевічу, Сёстрам Люцыі і Анджэі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай нованароджаны Бог адорвае Вас сваёй любоўю і моцай, каб годна крочыць дарогай, якую Вам некалі ўказаў Святы Дух. Няхай Найсвяцейшая Маці падтрымлівае і дапамагае, а ў сэрцы ніколі не згасне запал служэння Богу і людзям.
Францішканскі ордэн свецкіх і парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас моцным здароўем, радасцю, любоўю і надзеяй, Яго Маці ахінае сваім мацярынскім плачом і цеплынёй, а Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваша жыццё і прыносіць супакой у сэрца і душу. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт, Францішканскі ордэн свецкіх і ружанцовыя колы з парафіі Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Раства Хрыстова і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастырскіх абавязкаў. Няхай добры Бог дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, а дарога, якой штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай Ваша сэрца будзе напоўнена супакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, духоўную апеку, клопат аб святыні, увагу да кожнага верніка, навуку, шчырую малітву, цярплівасць, добрую ўсмешку і шчырае сэрца.
З удзячнасцю, парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Слонім
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя і людской добразычлівасці. Няхай Езус Хрыстус будзе крыніцай сілы і радасці ў выконваемай паслузе, Святы Дух апраменьвае святлом, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Парафіяне з Новай Руды
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, поспехаў і шмат сіл у душпастырскай працы. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, захоўвае ад злога і выпрошвае ў свайго нованароджанага Сына ўсіх ласкаў для Вас, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі. Шчасці Божа!
Сем’і Заяц і Швед, Часнулявічус Наталля з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, задавальнення ад кожнай пражытай хвіліны жыцця, штодзённай радасці і натхнення Духа Святога. Няхай нованароджаны Езус адорыць Вас усімі неабходнымі ласкамі, а Маці Божая дадасць сіл, цярплівасці і трываласці на выбраным шляху.
Парафіяне з вёсак Еўлашы і Лядск
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Раману Ялоўчыку і Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення ад Божага Дзіцяці, нястомнай апекі Божай Маці на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага Слова, моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена Божай ласкай і любоўю, а паслуга прыносіць толькі радасць і шчодры плён.
Парафіяне з Гнезна
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу, Генрыху Яблоньскаму і Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Няхай на ніве Пана сустракаюцца толькі каласы людской павагі і дабрыні. Адрасуем Вам словы шчырай падзякі за прыгожыя раратнія св. Імшы, за тое, што дапамагаеце выхоўваць дзяцей і ўнукаў у веры і любові да Бога, вучыце быць адказнымі за свае ўчынкі. Дзякуем, што нястомна пераконваеце нас у Вялікай Божай любові і ласцы. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе светлым як само свята Святла.
Парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму, Kлерыкам Эрнэсту Мікалайчыку і Андрэю Эйсманту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адорваў Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі. Радасных свят і шчаслівага Новага года!
Вернікі з парафіі Вялікія Эйсманты
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму, Алегу Яновічу, Віталію Цыбульскаму, а таксама шаноўным Сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, Святы Дух апраменьвае святлом і шчодра надзяляе сваімі дарамі. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская зычлівасць заўсёды спадарожнічаюць Вам. Доўгіх гадоў жыцця ў службе Богу і людзям!
Легіён Марыі з парафіі свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу і Юрыю Ясевічу з нагоды свят Божага нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, здзяйснення мар. Няхай нованароджаны Езус адорыць Вас сваімі ласкамі, любоўю і радасцю. А супакой, як Бэтлеемская зорка, заззяе ў Вашых сэрцах ясным промнем. Ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную працу. Вясёлых і радасных свят!
Удзячныя вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Пан Бог узнагародзіць Вас за добрае сэрца, любоў і цярплівасць. Дзякуем за адданную працу ў нашай парафіі, мудрыя парады, абвяшчэнне Божага слова, шчырую малітву і прыгожыя казанні.
З малітвай і ўдзячнасцю, парафіяне, малітоўная група, дзеці і моладзь з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Павел Барысевіч! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Вам здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, цеплыні, цярплівасці. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова, слушныя і добрыя парады. Мы ўдзячныя Богу за Вас, а Вам – за навуку і веды, якімі дзеліцеся з намі, клопаты аб нашым духоўным узрастанні і цудоўны прыклад веры і мудрасці. Няхай Усемагутны чувае над Вамі і мае ў сваёй апецы, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай дабрыні.
З удзячнасцю, парафіяне Наваельні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух апраменьвае святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей побач. Дзякуем Богу за адданую службу Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Андрэя Баболі ў Казловічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Дзякуем за прыгожую і адданую службу Богу і людзям.
Сем’і Цярэшчанка і Плюшэвіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення і няспыннай апекі Маці Божай Тракельскай. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях да Бога.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай, Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перадаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай народжаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, добрае сэрца і цярплівасць да нас.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Валянціну Хведуку, Віктару Захарэўскаму і Яну Рэйшалю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця і святарскай паслугі, шчырых і верных людзей побач, шчодрых ласкаў ад нованароджанага Езуса і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на шляху служэння Богу і людзям. Няхай Ваша сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць Евангелле. Дзякуем за адданую працу, шчырыя словы і клопат аб святыні і парафіянах.
З малітвай, парафіяне з Моцевіч, Вангоў і Пескаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя віншаванні. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці і назгаснага запалу ў сэрцы. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая Барунская ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць паслугу.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і вернікі з Барунскай парафіі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Чургану, Яну Гавецкаму і Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай працы. Няхай маленькі Езус у кожную хвіліну жыцця шчыра Вас бласлаўляе, Бэтлеемская зорка асвячае кожны дзень, а Маці Божая атуляе і аберагае ад нягод.
З павагай, сям’я Езерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Дарагому Сыну Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Дня нараджэння і свят Божага Нараджэння жадаем шмат здароўя, 100 гадоў жыцця, сіл, нязгаснага запалу да працы, аптымізму і надзеі. Няхай Найсвяцейшая Маці і Яе ўмілаваны Сын заўсёды Вамі апекуюцца і вядуць па жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Мама і родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, сіл, цярплівасці і людской добразычлівасці. Няхай нованароджаны Езус адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом мацярынскай любові. Дзякуем за духоўную апеку, малітву і цярплівасць да нас.
Парафіяне з Навіянкі і Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай народжаны маленькі Пан Езус адорвае Вас сваімі дарамі, моцным здароўем, душэўным супакоем, людской зычлівасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна апекуецца на святарскім шляху. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, за клопат аб парафіянах і святыні. Радасных свят і шчаслівага Новага года!
Верныя парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Артур Валчкевіч! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькі Езус адорваў Вас здароўем, цярплівасцю і сілай, цешачыся разам з Вамі з плёну святарскай паслугі. Для нас Вы заўсёды будзеце яснай зоркай, якая кожнаму чалавеку ззяе дабрынёй, любоўю і цеплынёй.
Парафіяне з касцёла св. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Дзмітрыю Папенюку, Андрэю Радзевічу і Віктару Мыслюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Вас бласлаўляе і адорвае сваімі ласкамі, каб стойка ішлі па абранай жыццёвай дарозе, служачы Богу і людзям. Няхай умацоўвае Вас сваёй любоўю і моцай, каб у прастаце, пакорнасці і любові да бліжняга, нягледзячы на чалавечую недасканаласць Вы былі нязвыклымі святарамі.
З хрысціянскім прывітаннем, парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Шэмету, Артуру Малафею, Алегу Кудэрку, Сёстрам Людміле і Ліліі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і аптымізму. У гэты святочны час просім Марыю, каб ахінула Вас сваёй пяшчотай, любоўю, а Божае Дзіцятка асвяціла Ваш жыццёвы шлях. Дзякуем за гады працы ў нашай парафіі, адкрытыя сэрцы і добрыя словы для кожнага з нас. Вясёлых і радасных свят!
Малітоўная група МБ Каралевы Супакою з Гродна-Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Прэлату Юзафу Трубовічу, Антонію Адамовічу і Андрэю Зайко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення ад нованароджанага Дзіцятка Езус, апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, радасці ў здзяйсненні душпастырскай паслугі, а таксама здароўя, цярплівасці і моцы на кожны дзень.
З малітвай, вернікі з парафіі Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Філіпчыку, Юрыю Садоўскаму, Аляксандру Вараб’ёву, Дзмітрыю Леўчыку і Паўлу Эйсматну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай нованароджаны Езус суправаджае Вас па жыцці, Святы Дух адорвае мудрасцю і разважлівасцю, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай апекі.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з парафіі св. Вацлава, Францішканскі ордэн свецкіх, Ваўкавыск
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя паданні. Няхай нованароджаны Езус напаўняе Вас сваёй ласкай, а на святарскім шляху заўсёды спадарожнічаюць добрыя людзі. Няхай Маці Божая Вастрабрамская адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі.
“Маргарытка” з парафіі св. Вацлава, Ваўкавыск
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму, Юрыю Марціновічу, а таксама Сёстрам Гарэцці, Юліце, Леоніі і Эўхарыі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці на кожны дзень, Божага бласлаўлення, сіл і стойкасці, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і Дзіцятка Езус. Дзякуем за шчырыя малітвы, мудрыя казанні, прыклад набожнасці клопат пра нас і парафію.
Сям’я Касцюшкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху, людской зычлівасці. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем, а ў Новым годзе рэалізуюцца ўсе добрыя справы і намеры.
Сям’я Падулінскіх з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Урублеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Божае Дзіцятка адорвае вас усімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю. Жадаем добрага здароўя, моцы Святога Духа і штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу, Валерыю Мазюку, Андрэю Ядкоўскаму і Віктару Бохану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў і апекі Панны Марыі на святарскім шляху. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові праходзяць хвіліны жыцця, а супакой, як Бэтлеемская зорка, заззяе ў сэрцы.
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Айцу Раману Цесляку і Сястры Юліі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаю самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Дзіцятка Езус блаславіць кожны дзень жыцця, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі заўсёды Вамі апекуецца. Няхай на твары яснее ўсмешка, вочы блішчаць ад радасці, а сэрца моцна б’ецца ад той любові, якая ў ім жыве. Дзякую Богу і Марыі Панне за той час, калі магла быць у Вашай парафіі, перажыць генеральную споведзь і рэкалекцыі, атрымаўшы Божае бласлаўленне. Няхай Бог Вам за ўсё аддзячыць.
З павагай, Тэрэза з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Шчасці Божа!
Яна, Вераніка і Валерый з парафіі Селіванаўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, моцнага здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Бог апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды 91-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей навокал. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Шчасці Божа! Вернікі з п. Паўднёвы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Сарэлу, Леону Лішыку, Айцу Аляксандру Дрогасю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а ўсе планы і намеры здзяйсняюцца з Божай дапамогай. Шчыра дзякуем за адданую паслугу, адкрытыя сэрцы і абвяшчэнне Божага слова. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з Воўпы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог блаславіць святарскі шлях, Дух Святы асвеціць яго, а Маці Божая апекуецца Вамі. Моцнага здароўя, сіл, стойкасці, дабрыні і чуласці ад людзей. Няхай Новы год будзе спрыяльным ва ўсіх задумах і справах. Шчасця і радасці ў святочныя дні!
Касцёльны камітэт з парафіі Нараджэння НПМ, Дуды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашч Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, шчасця і шчодрых Божых ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус на кожны дзень. Дзякуем за шчырую дзейнасць, душпастырскую апеку, цудоўныя казанні і малітву. Няхай Пан дапамагае на жыццёвым шляху, а Маці Божая Міласэрная апекуецца Вамі. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх ласкаў ад Яго!
Вернікі з капліцы Бортнікі
◊◊◊
Каханаму брату Мар’яну Эйсманту з нагоды 70-годдзя складаем сардэчныя пажаданні здароўя, апекі Маці Божай, сіл і стойкасці на жыццёвым шляху, усмешак і пацехі ад дзяцей і ўнукаў. Дзякуем за ўвагу, чуласць і добрае сэрца. Шчасці Божа!
Сям’я
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года жадаем моцнага здароўя, спакойных ясных дзён, шчодрага плёну на ніве Пана, апекі Маці Божай, натхнення ад Духа Святога. Няхай Езус блаславіць кожны дзень святарскай паслугі, адорыць непахіснай надзеяй, дапаможа ў рэалізацыі планаў і добрых спраў.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах
◊◊◊
Паважаным Сёстрам Дароце і Марыне, Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, шчодрых Божых ласкаў, святла Духа Святога і апекі Маці Божай. Няхай служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і багаты плён.
Сям’я Саўко з Вейшычаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, радасці, усмешак, сардэчнасці, душэўнага супакою, аптымізму, непахіснай надзеі і сілы ў душпастырскай працы. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божым святлом і дарамі ад Усемагутнага. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук, Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці, душэўнага супакою, плёну ў штодзённай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай нованароджаны Збаўца штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары.
Удзячныя парафіяне з Мастоў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, здароўя, радасці і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям. Няхай усмешка ніколі не знікае з Твайго твару, а побач будуць добразычлівыя людзі. Усяго найлепшага ў Новым 2017 годзе!
Сем’і Кучынскіх, Эйсмантаў і Лазавіцкіх
◊◊◊
Спадарству Крысціне і Станіславу Эйсмантам з нагоды 30-й гадавіны шлюбу складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, дароў Духа Святога, апекі Маці Божай Фацімскай і святых Заступнікаў. Няхай сэрцы напоўняцца Божай любоўю, а душу ахіне супакой. 100 гадоў!
Сын Андрэй і хроснікі, сем’і Кучынскіх, Эйсмантаў і Лазавіцкіх
◊◊◊
Родным і блізкім с.п. ксяндза Тадэвуша Вышынскага выразы шчырага спачування і словы хрысціянскай падтрымкі, спалучаныя з малітвай за супакой душы,
перасылаюць працаўнікі курыі і рэдакцыі “Слова Жыцця”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.