ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Пальмовая нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Калі наблізіліся да Іерусаліма і прыйшлі ў Бэтфагію да гары Аліўнай, тады Езус паслаў двух вучняў, кажучы ім: “Ідзіце ў вёску, што перад вамі. Там адразу знойдзеце прывязаную асліцу і асляня з ёю. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне. Калі вам хто скажа што-небудзь, адкажыце, што яны патрэбны Пану; і зараз жа адашле іх”. І сталася гэта, каб збылося сказанае прарокам, які кажа: “Скажыце дачцы Сіёна: Вось Кароль твой ідзе да цябе; лагодны, седзячы на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай”.
Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Езус. Прывялі асліцу і асляня і паклалі на іх сваё адзенне, і Ён сеў на яго. І мноства людзей слала сваё адзенне на дарозе, а іншыя зразалі галінкі з дрэваў і слалі на дарозе. А натоўпы, якія ішлі спераду і следам за Ім, усклікалі: “Гасанна Сыну Давіда! Бласлаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вышынях!”. І калі Ён увайшоў у Іерусалім, узрушыўся ўвесь горад, і пыталіся: “Хто гэта?”. А народ адказваў: “Гэта прарок Езус з Назарэта галілейскага”. †

Мц 21, 1–11
Наша Пальмовая нядзеля
Сёння – праз 2 тысячы гадоў – чарговае пакаленне тых, хто вітае Хрыста, дае сябе захапіць атмасферы Пальмовай нядзелі. Пераймайма тых, хто выйшаў насустрач Збаўцы. Давайце настолькі, наколькі можам, распастромся на зямлі ў пакоры і шчырасці сэрца, каб прыняць Слова, што набліжаецца, і сустрэцца з Богам. Затым сабой, а не тунікамі і мёртвымі галінкамі, якія цешаць вока толькі на кароткі час, усцелем дарогу Хрысту. Адзенемся ў Яго ласку – у Яго самога.
У Эўхарыстыі Езус выходзіць нам насустрач, а мы пілігрымуем да Яго. Разам з Панам уваходзім у святы тыдзень Яго прыніжэння і хвалы. Неабходна, каб Хрыстос ужо цяпер панаваў на зямлі; каб Бог стаў усім ва ўсіх; каб ніякая людская дзейнасць не была выключана з-пад Яго ўлады – ні сам чалавек, ні тое, што побач з ім.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.