ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Узнагароджваем Тваё Сэрца, Марыя!
Падчас фацімскіх аб’яўленняў Маці Божая абвясціла Луцыі, што Хрыстос прагне, каб Яе больш ведалі і любілі: “Езус хоча выкарыстаць цябе, каб увесці на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Тым, хто прыме яго, Я абяцаю збаўленне. Гэтыя душы, любімыя Богам, як кветкі пастаўлю для аздобы Яго трона”.
Згодна з прадказаннем, Маці Божая зноў аб’явілася Луцыі 10 снежня 1925 года ў Пантэведра (Іспанія), ужо пасля смерці Францішка і Гіяцынты. На гэты раз Нябесная Валадарка трымала на руках Дзіцятка Езус. Марыя звярнула ўвагу на стан свайго Беззаганнага Сэрца: “Дачка Мая, паглядзі, Маё Сэрца пранізана цернямі, якімі яго няспынна раняць людзі праз блюзнерства і няўдзячнасць. Прынамсі ты імкніся прыносіць Мне радасць і абвясці ад Майго імя, што ў гадзіну смерці прыбуду з ласкамі, неабходнымі для збаўлення ўсіх, хто на працягу 5-ці месяцаў у першыя суботы паспавядаецца, прыме св. Камунію, памоліцца 1 частку Ружанца і 15 хвілін у роздуме над ружанцовымі таямніцамі будзе спадарожнічаць Мне ў інтэнцыі ўзнагароджання”. †
Чаму менавіта 5 субот для ўзнагароджання? На гэтае пытанне Луцыя атрымала адказ у капліцы ноччу з 29 на 30 мая 1930 года. Езус сказаў ёй тады: “Дачка Мая, ёсць 5 відаў зняваг і блюзнерстваў, якія абражаюць Беззаганнае Сэрца Марыі: непрыняцце Беззаганнага Зачацця, Яе Дзявоцтва, Божага Мацярынства (калі Яе прызнаюць выключна як Маці чалавека), адкрытае і публічнае сеянне ў сэрцах дзяцей абыякавасці, пагарды і нават нянавісці да Беззаганнай Маці, зневажанне Марыі непасрэдна ў Яе святых абразах”.
Умовы набажэнства першых субот месяца:
Споведзь у інтэнцыі ўзнагароджання
Перад сакрамантам пакаяння можна памаліцца наступным чынам: “Божа, я прагну цяпер прыступіць да святога сакраманту паяднання, каб атрымаць прабачэнне за ўчыненыя грахі, асабліва за тыя, якімі свядома ці несвядома прычыніў боль Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Няхай гэтая споведзь выпрасіць Тваю міласэрнасць для мяне, а таксама для бедных грэшнікаў, каб Беззаганнае Сэрца Марыі затрыумфавала сярод нас”. Падчас адпушчэння грахоў прамовіць акт жалю: “Божа, будзь міласцівы да мяне грэшнага, асабліва за мае грахі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”.
Неабавязкова прыступаць да сакраманту пакаяння менавіта ў першую суботу месяца, калі душа знаходзіцца ў стане асвячаючай ласкі.
Св. Камунія ўзнагароджання
Прыняцце Цела Пана з’яўляецца асноўным элементам набажэнства першых субот. Яго трэба прымаць у інтэнцыі ўзнагароды за грахі і зневажэнні Беззаганнага Сэрца Марыі. Намер належыць узбудзіць у сваім сэрцы перад тым, як прыступіць да Камуніі.
Ружанец узнагароджання
На пачатку ружанцовай малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамантам рэкамендуецца памаліцца словамі Анёла з Фацімы да Найсвяцейшай Тройцы: “Найсвяцейшая Тройца, Ойча, Сыне і Дух Святы. У глыбокай пакорнасці я аддаю Табе чэсць і ахвярую Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету, як узнагароду за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”. Пасля кожнага дзясятка адгаворваем малітву, якую перадала Маці Божая ў Фаціме ў ліпені 1917 года: “О, мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш неабходна Твая міласэрнасць”.
15-хвіліннае разважанне над зместам таямніц Ружанца ў інтэнцыі ўзнагароджання
Недастаткова толькі прачытаць ці паслухаць разважанні, падрыхтаваныя іншай асобай. Асабістае перажыванне павінна стаць актам духоўнай еднасці з Беззаганнай Маці. Можна разважаць 1 выбраную таямніцу ці ўсе па чарзе, разважаць аб падзеях з жыцця Езуса і Марыі. Гэта павінна фарміраваць сэрцы, прыпадабняць іх да Сэрца Маці Божай ды вучыць глядзець на свет і розныя падзеі нашага жыцця Яе вачамі.

Ад настойлівасці ў рэалізацыі гэтага набажэнства залежыць супакой на зямлі, у краіне, сям’і, душы. Будзьма разам пры Маці Божай у першыя суботы месяца, каб выпрошваць міласэрнасць для грэшнікаў і ўсяго свету. Няхай Беззаганнае Сэрца Марыі затрыумфуе!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.