ГРОДНА
Серада,
04 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (138)

Прэса

Ружанцы з Польшчы
адправяцца на фронт
у Данбас

   Акцыя з’яўляецца адказам на просьбу ўкраінцаў, ахопленых ваеннымі дзеяннямі.
Група дапамогі Касцёлу на Усходзе заахвочвае палякаў перадаваць ружанцы для жыхароў Данбаса і салдат, якія змагаюцца на фронце. “Кожны мае дома які-небудзь ружанец, на якім ужо не моліцца. Але ружанцы неаднойчы ратуюць псіхіку тых людзей”, – паведаміла Вікторыя Гарчанка з фонду “Дапамога палякам Данбаса”, які падтрымлівае збор.

ekai-pl“Ноч сведкаў”
   
Пад такой назвай у многіх гарадах Францыі адбыліся начныя набажэнствы ў інтэнцыі хрысціян усяго свету, якія церпяць пераслед.
Як падкрэсліў нацыянальны дырэктар французскай секцыі Дапамогі Касцёлу ў патрэбе Марк Фрамагер, мэтай ініцыятывы была прэзентацыя асоб, якія, часта нават рызыкуючы жыццём, “жывуць тым, аб чым гавораць”. Растлумачыў, што сваёй назвай яна спасылаецца на ночы самотнасці, якія вымушаны перажываць многія ахвяры прыгнёту і насілля.
    Падчас малітоўнага чування зачытваліся прозвішчы хрысціян, якія ў апошні час аддалі жыццё за веру. Гэтаму спадарожнічалі спевы, сведчанні і роздум над плёнам мучаніцтва.


Лічбавыя графіці
супраць вандалаў

   
У катэдральным саборы Санта Марыя дэль Фьёрэ ў Фларэнцыі (Італія) усталяваны спецыяльныя панэлі, дзе турысты могуць пакідаць свае надпісы. Дадзеная мера ўведзена для таго, каб мірна змагацца з вандаламі.
Сістэма “лічбавых графіці” дзейнічае ўжо на працягу года. Па словах супрацоўнікаў музея, яна з поспехам апрабавала сябе: наведвальнікі помніка архітэктуры пакінулі на электронных панэлях больш за 18 тысяч запісаў. “Калі вы напішаце віртуальнае паведамленне, то мы яго захаваем. Таксама, як і шэдэўры сабора”, – гаворыцца на інфармацыйнай дошцы побач з лічбавымі панэлямі. Сабор Санта-Марыя дэль Фьёрэ з’яўляецца самай пазнавальнай славутасцю Фларэнцыі і 5-ай па велічыні святыняй у свеце.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  28

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.