ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Фаціма і Божая міласэрнасць
Пасланне аб Божай міласэрнасці і фацімскае пасланне Найсвяцейшай Маці можна лічыць аднымі з найбольшых ласкаў Неба для апошніх пакаленняў. Яны стаяць на той жа дарозе – дарозе да збаўлення, па якой ідуць людзі, што ўсведамляюць свае грахі, зламаныя ў сэрцы, пакорныя і тыя, у жыцці якіх ёсць месца для Бога.
У 1916 годзе пастушкам з Фацімы з’явіўся Анёл, каб падрыхтаваць сэрцы дзяцей да прыняцця паслання Белай Панны. Падчас 2-ой сустрэчы ён сказаў малым візіянерам: “Маліцеся! Шмат маліцеся! Найсвяцейшыя Сэрцы Езуса і Марыі хочуць аказаць Вам міласэрнасць”. І навучыў іх наступнай малітве: “Найсвяцейшая Тройца, Ойча, Сыне і Дух Святы. Ахвярую Вам Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету, як узнагароду за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”. У ліпені 1917 года Найсвяцейшая Панна аб’явіла дзецям Божы план міласэрнасці, праз які Усемагутны хоча выратаваць душы грэшнікаў ад пекла. †
Ён заключаўся ва ўстанаўленні на свеце набажэнства да Яе Беззаганнага Сэрца. Гэтая поўная міласэрнасці місія збаўлення ахоплівае ўсіх вернікаў, якія выконваюць просьбы Маці Божай, што просіць аб малітве, ахвяры і актах падзякі. Таму Марыя, заахвочваючы дзяцей адгаворваць Ружанец, сказала ім прамаўляць пасля кожнай таямніцы: “О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць”. Бо, як год таму сказаў Анёл, “Найсвяцейшыя Сэрцы Езуса і Марыі хочуць аказаць міласэрнасць”.
Св. Фаустыну Бог рыхтаваў да місіі быць выбраным “начыннем” сваёй міласэрнасці праз фарміраванне яе сэрца ў духу фацімскага паслання, пра якое яна яшчэ нічога не ведала. Аднак, паддаўшыся натхненню Святога Духа, яна дазволіла весці сябе так, як запланаваў Пан. У “Дзённіку” манахіні чытаем, што для яе вельмі важным было навяртанне Расіі, Божая апека над Святым Айцом і ацаленне закаранелых грэшнікаў, а значыць дакладна тое, што з’яўляецца сутнасцю аб’яўленняў у Фаціме.
У дзень сваіх манаскіх абяцанняў св. Фаустына скіравала да Хрыста 3 просьбы, верачы, што ў такі момант Пан ні ў чым ёй не адмовіць: “Езу, найдаражэйшы мой Абраннік, прашу Цябе аб трыумфе Касцёла, асабліва ў Расіі і Іспаніі, аб бласлаўленні для Святога Айца Пія ХІ і ўсяго духавенства, аб ласцы навяртання для закаранелых грэшнікаў” (Дз. 240). І ў фацімскім пасланні Найсвяцейшая Маці абвяшчала просьбу, скіраваную Богам, каб Папа прысвяціў Расію Яе Беззаганнаму Сэрцу. Такім чынам у свеце павінна была аб’явіцца “моц міласэрнай Любові”. Выконваючы гэтае заданне, Святы Айцец Ян Павел ІІ выразна спалучыў фацімскі зварот з праўдай аб Богу, багатым на міласэрнасць. Для яго даручэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі з’яўлялася “ахвяраваннем самой Любові, міласэрнай Любові”. Таму Пантыфік звяртаўся да Неба з магутным выклікам, у якім Беззаганнае Сэрца Марыі і Божая міласэрнасць накладваюцца адно на адно: “Няхай у гісторыі свету аб’явіцца бясконцая моц міласэрнай Любові! Няхай стрымае зло! Няхай пераўтворыць сумленні! Няхай у Беззаганным Сэрцы адкрые для ўсіх святло Надзеі!”.

Такім чынам, Божая міласэрнасць – гэта дар, які можам атрымаць праз заступніцтва Марыі, самай вернай вучаніцы Езуса. Фацімскае пасланне яшчэ раз заклікае ўсіх нас да ўразлівасці і ўвагі, а таксама запрашае, каб праз акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай нанова наблізіцца да крыніц Міласэрнасці.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.