ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца ў Гродне
Мерапрыемства пройдзе 1 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы).
На сустрэчу запрашаюцца малодшыя вернікі, каб разам у малітве і забаве добра правесці час. Дэвіз сёлетняга мерапрыемства – “Марыя, наша Маці, аб’явілася дзіцяці”.
Умовы ўдзелу:
• узрост удзельнікаў – да 14-ці гадоў;
• 1 апякун на 10 дзяцей;
• з сабой мець кубак і коўдру або дыванок.
Колькасць удзельнікаў не абмежаваная (запрашаюцца дзеці з Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі). †

Арганізатары заклікаюць уключацца ў праграму сустрэчы. Тым, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, заспяваць на сцэне або прапанаваць іншыя ідэі, якія маглі б узбагаціць план мерапрыемства, патрэбна папярэдне скантактавацца з арганізатарамі.
Аб удзеле неабходна паведаміць да 26 мая адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці кс. Юрыю Марціновічу па тэл. (8 044) 460-61-40, (8 029) 784-05-72 або на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.