ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Станьма сведкамі вялікіх спраў!

Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Маці Божай. Мы бачым кранальнае сведчанне веры і любові людзей, якія збіраюцца не толькі ў касцёлах, але таксама каля прыдарожных капліц і ў дамах, каб спевам праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю. Гэтае набажэнства з’яўляецца гімнам хвалы ў Яе гонар. У Ларэтанскай літаніі праслаўляем Беззаганную ў разнастайных тытулах, адначасова просячы Яе, каб была для нас найлепшай Маці.†
Ужо на працягу некалькіх гадоў першая нядзеля мая ў нашай дыяцэзіі з’яўляецца Днём маці – днём, прысвечаным першай і самай блізкай асобе, якая любіць чалавека, нягледзячы ні на што. Вернікі ў добрай памяці ўзгадваюць вобраз матулі – часам з усмешкай на твары, часам стомленай і смутнай, якая заўсёды чувае над сваімі дзецьмі. Таксама ў маі маленькія вернікі, апранутыя ў белае адзенне, са складзенымі ручкамі і засяроджанымі тварамі ўпершыню прымаюць у сваё сэрца Хрыста – Сына Найсвяцейшай Маці.
Сёлетні май мае асабліва вялікае значэнне. У гэты час перажываем 100-ую гадавіну аб’яўленняў Марыі ў Фаціме. Прыгожая Панна, з’явіўшыся перад 3-ма маленькімі пастушкамі, перадала свету вельмі важныя словы: людзі павінны пакаяцца і паверыць у Евангелле Езуса Хрыста, павінны ахвяраваць сваі цярпенні для выратавання чалавецтва. Не могуць больш абражаць Бога, а на Яго любоў мусяць адказваць любоўю.
Пазнаёміўшыся з фацімскім пасланнем, мы ўсведамляем, што гэта не толькі паведамленне аб будучым лёсе свету, але, у першую чаргу, канкрэтны заклік і падказка аб тым, што неабходна рабіць, каб абараніць свет ад няшчасця, а душу – ад пекла. Маці Божая звяртала ўвагу на тое, што ў малітве, асабліва ружанцовай, а таксама ў пакаянні і сістэматычнай споведзі і Эўхарыстыі заключаецца моц перамогі дабра над злом.
У час змен, што адбываюцца навокал, калі адчуваем, што нам неабходна аднова і ўмацаванне веры, калі існуе спакуса паддацца знішчальнаму шэпту д’ябла, варта прыслухацца да голасу Марыі, якая просіць кожнага: “Прыйдзі да Мяне, даверся Майму Беззаганнаму Сэрцу; не губляй мужнасці, Я ніколі не пакіну цябе, Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім сховішчам і дарогай, якая прывядзе цябе да Бога” (Фаціма, 1917).
Дарагія Чытачы!
Няхай найпрыгажэйшы месяц у годзе, прысвечаны Маці Божай, будзе для нас заахвочваннем да годнага жыцця. Няхай кожны пачуе пасланне Марыі. З адкрытым сэрцам прымаючы Яе словы, станьма сведкамі вялікіх спраў, якія Пан Бог здзяйсняе ў душах вернікаў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.