ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
Санктуарый Маці Божай у Фаціме
З нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Марыі ў Партугаліі “Слова Жыцця” прапануе адправіцца ў віртуальнае падарожжа па адным з найбуйнейшых сусветных паломніцкіх цэнтраў – санктуарыі Маці Божай Фацімскай.
Сэрцам санктуарыя лічыцца капліца Аб’яўленняў. Пабудавана ў 1919 годзе па просьбе, якую выказала сама Панна Марыя. З 1920 года ў капліцы выстаўлена фігура Маці Божай, якая створана па вобразе, што бачыла і апісала візіянерка с. Луцыя дос Сантас. Фігура стаіць на пастаменце, устаноўленым на месцы, дзе рос дуб, над якім пастушкам аб’явілася Прыгожая Панна. Штогод 13 мая, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, фігуру выносяць да шматлікіх пілігрымаў на плошчу перад святыняй.
У 1946 годзе фігура Панны Марыі Фацімскай была каранавана. Над каронай працавалі 12 майстроўювеліраў. Важыць яна каля 1,2 кг. Выраблена з чыстага золата, упрыгожана жэмчугам і каштоўнымі камянямі. У карону Панны Марыі таксама ўманціравана куля, якая трапіла ў папу Яна Паўла II падчас замаху на яго жыццё ў 1981 годзе. Тады ад смяротнага ранення Пантыфіка выратавала толькі тое, што ён азірнуўся на дзяўчынку ў натоўпе, якая трымала ў руках абраз Фацімскай Панны. Насупраць капліцы Аб’яўленняў размяшчаецца базіліка Маці Божай Ружанцовай. †
У 1946 годзе фігура Панны Марыі Фацімскай была каранавана. Над каронай працавалі 12 майстроўювеліраў. Важыць яна каля 1,2 кг. Выраблена з чыстага золата, упрыгожана жэмчугам і каштоўнымі камянямі. У карону Панны Марыі таксама ўманціравана куля, якая трапіла ў папу Яна Паўла II падчас замаху на яго жыццё ў 1981 годзе. Тады ад смяротнага ранення Пантыфіка выратавала толькі тое, што ён азірнуўся на дзяўчынку ў натоўпе, якая трымала ў руках абраз Фацімскай Панны. Насупраць капліцы Аб’яўленняў размяшчаецца базіліка Маці Божай Ружанцовай. †

|

Па абодвух баках Малітоўнай плошчы знаходзяцца будынкі рэкалекцыйных дамоў Маці Божай з гары Кармэль і Маці Божай Балеснай.
У 1973 годзе ў санктуарыі паўстала базіліка Найсвяцейшай Тройцы. Вялікая святыня разлічана на 8,5 тысяч вернікаў. У прэзбітэрыі могуць канцэлебраваць каля 100-а святароў. Базіліка ўваходзіць у 5-ку самых вялікіх касцёлаў свету.
Над галоўным уваходам у святыню на жалезнай сетцы падвешаны фігуры анёлаў, якія прыгадваюць аб’яўленні Анёла і запрашаюць увайсці ў святыню і пакланіцца Найсвяцейшай Тройцы. У базіліцы знаходзяцца шкляныя панэлі з 4-ма біблійнымі цытатамі, напісанымі на 27-мі мовах. У пярэдняй частцы алтара змешчаны фрагмент мармуру з магілы апостала Пятра, над якой пабудавана ватыканская базіліка. Гэты невялікі камень з’яўляецца бачным знакам еднасці з Паўсюдным Касцёлам.
|
У падзямеллі святыні цягнуцца Галілеі Апосталаў – шырокі 150-метровы калідор, усходнюю сцяну якога пакрываюць керамічныя пліткі азулежу са сцэнамі з жыцця свсв. Пятра і Паўла. З яго можна ўвайсці ў капліцы Найсвяцейшага Сакраманту, Смерці Езуса, Уваскрасення Езуса, Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі, а таксама ў залу св. Аўгусціна (шматфункцыйную выставачную пляцоўку). Базіліку Найсвяцейшай Тройцы акружае прастора, падзеленая на 2 плошчы: плошчу Яна Паўла ІІ і плошчу Пія ХІІ. Там усталяваны помнікі Пантыфікам, а таксама Вялікі Крыж (34 м у вышыню).
На заходнім баку санктуарыя знаходзіцца Пастырскі цэнтр Паўла VI. Будынак названы ў гонар першага Папы, які прыбыў у пілігрымцы ў Фаціму.
На Паўднёвым кальцы пачынаецца Крыжовы шлях, што праходзіць праз сцежкі, якімі часта хадзілі пастушкі-візіянеры са сваім статкам. Ён заканчваецца Кальварыяй з капліцай св. Стэфана.
На тэрыторыі комплекса знаходзіцца Музей фацімскага санктуарыя, адкрыты ў 1955 годзе. Ён мае на мэце захаванне памятак, звязаных з гісторыяй аб’яўленняў і іх героямі. Цікаўнасць сярод пілігрымаў таксама выклікаюць дамы-музеі, у якіх нарадзіліся і жылі 3-ое дзцей-візіянераў. Яны знаходзяцца ў мясцовасці Алжуштрэл (каля 2-х км ад фацімскага санктуарыя).
Па інтэрнэт-адрасе fatima.pt/pl/pages/transmisja-online можна трапіць непасрэдна да капліцы Аб’яўленняў і за тысячы кіламетраў памаліцца перад фігурай Маці Божай Фацімскай.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.