ГРОДНА
Субота,
26 красавіка 2025 года |
Марыйныя абразы на паштовых марках
Спрадвеку на нашай зямлі і сярод праваслаўных, і сярод католікаў асабліва ўшаноўваецца культ Багародзіцы. Маці Божая – Заступніца, Апякунка, Збавіцельніца, Міласэрная... Народ прыдумаў Ёй шмат тытулаў. У іх утоена непазбыўная надзея і самая шчырая вера. Можа, таму менавіта на Беларусі столькі прыгожых легенд аб Яе дзівосным з’яўленні, столькі цудатворных ікон?
Сусветная іканаграфія налічвае каля 700 назваў абразоў Багародзіцы. Я вырашыў расказаць аб найбольш шануемых іконах Маці Божай на беларускай зямлі, якія адлюстраваны на паштовых марках.
Самая вядомая выява Маці Божай у Беларусі, і ў прыватнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі, – астрабрамская, якая ў цудадзейным абразе з’яўляецца асаблівай Заступніцай літоўскіх, беларускіх і польскіх зямель ужо больш за 300 гадоў. Прыгожае адлюстраванне Найсвяцейшай Марыі Панны са злёгку схіленай галавой у арэоле з 12-ці зорак і шматлікіх прамянёў запрашае да роздуму і малітвы. Далікатная стройная постаць Багародзіцы з прыадкрытымі вачыма і скрыжаванымі на грудзях далонямі абуджае ў чалавеку любоў і давер. Незвычайная лагоднасць, задуменнасць, асалода і адначасова глыбокая павага выпраменьваюцца з гэтай выявы. Пошта Літвы адлюстравала такі цудадзейны абраз на сваёй марцы ў 1990 годзе. †

Па словах хрысціянскага тэолага Грыгорыя Паламы, Божая Маці з’яўляецца акном, якое звязвае сусвет: “Яна – слава зямных, весялосць нябесных, упрыгожанне ўсяго створанага.
Яна – пачатак, крыніца, корань нашага спадзявання на Нябёсах, якое і дасягнём толькі Яе малітвамі за нас…”. Маці Божая, маліся за нас грэшных. Цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амэн.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.