ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Адкрыцца на Духа
Часта можна пачуць заахвочванне да адкрыцця на Святога Духа. Асабліва шмат пра гэта гаворыцца ў кантэксце падрыхтоўкі да сакраманту канфірмацыі. Аднак у чым жа заключаецца такое важнае і патрэбнае адкрыццё на Духа?
Нам лягчэй гэта зразумець, калі глядзім на Хрыста, які 2 тысячы гадоў таму хадзіў як чалавек па палестынскай зямлі. Евангелле падкрэслівае, што Езус усё рабіў у Святым Духу, якога прыняў падчас хросту ў Іярдане. У Святым Духу знаходзіўся ў пустыні, дзе Яго спакушaў д’ябал. У Святым Духу вярнуўся ў Назарэт. У тым жа Духу ішоў праз жыццё, робячы дабро людзям. І, урэшце, гэтага ж Духа аддаў у рукі Айца, калі паміраў на крыжы, каб пасля свайго ўнебаўшэсця спаслаць Яго на Апосталаў і ўвесь Касцёл. †

Вучні Хрыста ведалі пра спасланне Святога Духа, чакалі Яго. Аднак прыход Суцяшыцеля іх здзівіў, таму што гэты дар нечаканы, незапраграміраваны. Езус шчодра ўдзяляе яго кожнаму, хто адкрыецца на Духа ў пакоры, суцішэнні і малітве. Той самы Святы Дух ёсць у кожным з нас з моманту хросту. Яго асаблівыя дары мы атрымалі праз сакрамант канфірмацыі: мудрасць, розум, раду, мужнасць, умеласць, набожнасць і боязь Божую. Святы Дух ніколі нас не пакідае – заўсёды побач. А калі б мы толькі лепш прыгледзеліся, Яго блізкасць уразіла б, захапіла і, што самае галоўнае, перамяніла.
Калі дазволім, як Хрыстос, каб Суцяшыцель кіраваў нашым жыццём, яно прынясе бласлаўлёны плён. Езус прагне, каб мы, з’яўляючыся Касцёлам, таксама былі Яго пераемнікамі. Калі даручым сябе Святому Духу, Збаўца зможа дзейнічаць праз нас, ажыццяўляючы цуды, падобна як 2 тысячы гадоў таму, калі Ён прыйшоў у свет як чалавек. “Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць” (Ян 14, 12).
Дарагія Чытачы!
Мы павінны адкрыцца на дзеянне Суцяшыцеля. Ён жывы Бог. Святы Дух дазваляе нам адарвацца ад рэчаіснасці, адпачыць, дасведчыць Яго дары. Аднак для гэтага неабходна нястомна звяртацца да Яго, прасіць аб ласцы пазнання і зразумення Слова, дзякуючы якому перамяняюцца нашыя сэрцы – адкрываюцца на Бога і Праўду.
Таму молім словамі св. Аўгусціна: “Будзь маім дыханнем, Святы Дух, каб разважаў тое, што святое. Будзь маёй сілай, Святы Дух, каб рабіў тое, што святое. Будзь маім жаданнем, Святы Дух, каб палюбіў тое, што святое. Будзь маёй моцай, Святы Дух, каб аберагаў тое, што святое. Барані мяне ад злога, Святы Дух, каб не страціў таго, што святое”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.