ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (142)

Прэса

Трывае праца
   над фільмам
   з удзелам Святога Айца

   Кінакарціна называцца “Папа Францішак. Чалавек слова”.
Фільм стане своеасаблівым падсумаваннем вучэння Пантыфіка і яго стаўлення да шматлікіх праблем. У ім Святы Айцец звернецца непасрэдна да гледача, разважаючы на тэмы экалогіі, міграцыі, спажывецтва і сацыяльнай справядлівасці.
    “Папа Францішак – жывы прыклад чалавека, які цвёрда прытрымліваецца таго, што кажа. Аўдыенцыі ў Святога Айца натхнілі мяне на тое, каб пераказваць аўдыторыі ва ўсім свеце радыкальную спагаду і чалавечнасць Пантыфіка”, – сказаў рэжысёр фільма Вім Вэндарс.

У Польшчы з’явіцца
новы бласлаўлёны

   
Намаганні для распачацця беатыфікацыйнага працэсу Генрыха ІІ з дынастыі Пястаў прыклалі легніцкае Душпастырства людзей працы ’90 і Брацтва Генрыха Набожнага.
У 1241 годзе Слуга Божы стаяў на чале саюзных войск, што абаранялі Легніцу ад нападу манголаў. Загінуў у бітве, хутчэй за ўсё на месцы, дзе сёння знаходзіцца базіліка на Легніцкім полі. У 2011 годзе тагачасны мясцовы ардынарый біскуп Стэфан Ціхі сабраў спецыяльную групу вучоных, задачай якіх быў збор доказаў аб мучаніцкай смерці Генрыха ІІ у абароне веры.

Каталіцкі епіскапат
Беларусі рыхтуе
пагадненне з уладамі

   
Дакумент павінен урэгуляваць адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай у сферах медыцыны, адукацыі, культуры.
“Трэба акармляць і вязняў у месцах зняволення, і хворых у шпіталях. Школа – таксама тая прастора, дзе павінен прысутнічаць Касцёл. А калі няма такой дамовы, часта ўсё залежыць ад канкрэтнага чалавека. Таму гэта трэба замацаваць правам”, – патлумачыў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
    Пагадненне можа стаць унікальным. Па словах Мітрапаліта, няма ніводнай іншай краіны ў свеце, дзе такога роду адносіны рэгуляваліся б дамовай паміж мясцовым Касцёлам і дзяржавай. Звычайна гэта канкардат або іншае пагадненне, касцёльны бок у якім прадстаўляе Святы Пасад.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.