ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
Заступнікі перад Богам не забываюцца пра родныя мясціны
Беларуская зямля выгадавала шмат годных хвалы людзей, сярод якіх і бл. Цэліна Бажэнцкая. Разам з дачкой Ядзвігай яна заснавала Кангрэгацыю Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста. чвэрць жыцця Мужная жанчына правяла ў Абрэмшчыне (недалёка ад в. Заневічы). Тут у памяць аб бласлаўлёнай на месцы, дзе раней знаходзіўся дом яе сям’і, збудавана капліца, куды часта прыязджаюць маладыя сужэнствы, каб памаліцца ў інтэнцыі добрай сям’і і даручыць свой саюз яе заступніцтву.
Ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля менавіта ў гэтым асаблівым для дыяцэзіі месцы распачалося святкаванне 100-годдзя парафіі Заневічы. Тутэйшыя вернікі ўпэўнены, што бл. Цэліна нястомна выпрошвае для іх неабходныя ласкі перад Божым алтаром.

Апека бласлаўлёнай – для хвалы Усемагутнага
У першы дзень урачыстасцей юбілею існавання мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата Кунцэвіча св. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Абрэмшчыну, дзе пачалося святкаванне, прыбыло шмат гасцей, сярод якіх шматлікія святары, у тым ліку і тыя, якія паходзяць з гэтых зямель, манахіні, прадстаўнікі мясцовай улады і вернікі з розных куткоў Гродзеншчыны. Прыехалі таксама 15 сваякоў бл. Цэліны Бажэнцкай з Польшчы.
У гаміліі іерарх заклікаў вернікаў дбаць аб пераказе ў парафіі Божага слова, з зерня якога нараджаецца вера. “Ідзіце далей у пілігрымцы веры ў новыя часы. Няхай маладое пакаленне будзе верным, а старэйшае ўмела перадае скарб веры і прыгожыя звычаі ды традыцыі”, – заахвоціў біскуп. †

На заканчэнне першага этапу ўрачыстасцей пробашч кс. Валерый Быкоўскі падзякаваў сваім папярэднікам – святарам, якія прыбылі, каб разам святкаваць гэтую падзею, а таксама вернікам, якія вялікай пашанай атачаюць парафіяльную святыню і капліцу ў Абрэмшчыне. Святар адзначыў, што трэба асабліва дзякаваць Пану за дар жыцця і паклікання бл. Цэліны і праз яе заступніцтва маліцца, каб Бог быў праслаўлены ў жыцці кожнага чалавека, які жыве на роднай зямлі бласлаўлёнай.
След сям’і бласлаўлёнай
у парафіі
На другі дзень св. Імшу на сходах невялікай святыні ў Заневічах узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх прыбыў сюды не толькі як пастыр, але і як сведка часткі гісторыі парафіяльнай супольнасці, бо паходзіць з яе.
Менавіта тут ён узрастаў і выспяваў у пакліканні, беручы прыклад веры і набожнасці з мясцовых вернікаў. Біскуп заклікаў парафіян да падзякі Усемагутнаму за ўсе дары і ласкі, якія на працягу столькіх гадоў атрымлівалі, молячыся ў сваім касцёле. І ў той жа час выказаў словы ўдзячнасці самім парафіянам. “Не было б гэтай святыні, калі б не было чалавечых сэрцаў, якія так моцна любяць Бога”, – дадаў іерарх.
Кс. Валерый Быкоўскі нагадаў гісторыю стварэння парафіяльнай супольнасці. Адзначыў, што сімвалічны 1917 год быў годам пачатку вялікіх падзей для Хрыстовага Касцёла на Усходзе, бо акурат у гэты час адбылася бальшавіцкая рэвалюцыя. Святыні знішчаліся, а святары перажывалі пераслед. “Менавіта ў 1917 годзе па просьбе нашых продкаў, якія былі пазбаўлены касцёла ў Свіслачы і Літвінках, сям’я Бажэнцкіх з Абрэмшчыны перадала на патрэбы вернікаў сваю пахавальную капліцу. Гэта дало пачатак стварэнню парафіі ў Заневічах”, – распавёў святар.
Святкаванні юбілею завяршылася словамі ўдзячнасці, якія пробашч прамовіў да ўсіх, хто прымае актыўны ўдзел у жыцці парафіяльнай супольнасці і рознымі спосабамі падтрымлівае святыню. На ўспамін аб урачыстасці 100-годдзя парафіі былі пасаджаны 3 дубы, як знак моцнай веры тутэйшых парафіян, што накіроўвае людзей у неба.

|
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.