ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Каму можна быць хросным
Ці можна выбіраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?
Пытанне адносна выбару хросных бацькоў разглядаецца ў некалькіх дакументах каталіцкага Касцёла. Кодэкс кананічнага права (кан. 874) гаворыць, што ахрышчаны некатолік не можа быць хросным бацькам, але можа выступаць у якасці сведкі хросту. У 1990 годзе папа Ян Павел ІІ выдаў для каталіцкіх Касцёлаў Усходу Кодэкс канонаў усходніх Касцёлаў. У гэтым дакуменце, між іншым, упамінаецца таксама пра тое, што праваслаўны хрысціянін можа быць хросным у тым выпадку, калі другі хросны з’яўляецца католікам. Наконт хросных бацькоў гаворыць таксама Дырэкторый аб экуменізме: “Абапіраючыся на супольным хросце, а таксама на роднаснай і сяброўскай сувязі, ахрышчаная асоба, якая належыць да іншай эклезіяльнай (царкоўнай – заўв. аўт.) супольнасці, можа быць сведкам хросту ў тым выпадку, калі другі хросны – католік. У сваю чаргу католік можа спаўняць такую ж ролю адносна асобы, якая збіраецца прыняць сакрамант хросту ў іншай эклезіяльнай супольнасці”. †
Трэба памятаць аб тым, што ў таямніцы хросту чалавек упершыню сустракаецца з Богам у Хрысце і Касцёле, адкрывае для сябе магчымасць прыступаць да іншых сакрамантаў. Далейшую ж адказнасць за ўзрастанне ў веры ахрышчанай асобы нясуць не толькі родныя бацькі, але і хросныя. Таму пры іх выбары неабходна звярнуць увагу на тое, каб людзі жылі згодна з Божымі запаведзямі і маглі паклапаціцца аб духоўным развіцці іншай асобы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.