ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

16 ліпеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
СВ. ХРЫСТАФОР

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Юрый Барташэвіч! З нагоды Дня нараджэння ад усёй душы жадаем Вам здароўя, радасці, святла. Няхай Пан Бог дасць сілы, каб паслуга была плённай і здзяйсняліся ўсе планы ды задумы. Няхай Святы Дух заўжды дапамагае, а Анёл-ахоўнік аберагае ад непрыемнасцей. З нашымі малітвамі, што ўзносім кожны дзень за Вас, шчырым сэрцам і адкрытаю душою раздзяляем Ваш святочны час.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Жырмунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін жадаем сіл, цярплівасці і стойкасці ў святарскай паслузе. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, навяртайце людзей да Бога, а таксама сваім жыццём і прыкладам давайце сведчанне аб Яго любові і штодзённай прысутнасці. Няхай Бог дапамагае Вам у гэтым сваімі ласкамі і дарамі Святога Духа, а Найсвяцейшая Маці няхай клапоціцца пра Вас.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліды
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем здароўя, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, аптымізму, надзеі і апекі святога Заступніка. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна апекуецца. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем Пану за Вашае жыццё, за адданую службу людзям, добрае сэрца і любоў да нас. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Мастоў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, сілы, душэўнага супакою, апекі святога Заступніка. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна атуляе Вас плашчом мацярынскай любові, а Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары. Няхай агонь святла, любові і дабра, што палае ў Вашым сэрцы, ніколі не гасне.
Добразычлівыя вернікі з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Каханай Сястры Ганне з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай сэрца штодня поўніцца радасцю ад паслугі Богу і людзям, здароўе не турбуе, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Найсвяцейшая Маці і Езус міласэрны апекуюцца Вамі, а Анёл-ахоўнік выпрошвае ва Усемагутнага неабходныя ласкі.
Добразычлівыя вернікі з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і цярплівасці ў святарскай паслузе, шчасця, радасці, дабрыні і любові на кожны дзень. Жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама зычлівых людзей побач.
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿☙
Любімая Сястра Стэла Ядкоўская! Мінула паўвека Твайго служэння ўсемагутнаму Богу. Але не проста паўвека, а ўсё свядомае жыццё, якое Ты аддана ахвяравала Пану і бліжняму. Як гэта цудоўна і як цудоўна тая, якая не пабаялася стаць на гэты няпросты, а ў дадатку яшчэ і небяспечны шлях у цёмныя часы панавання багаборніцтва і татальнага абязлічвання насельніцтва. Цётка Аня... Для мяне – мамуська! Сціплая і часам сарамлівая. Адважная і непрымірымая са злом і фальшшу. Клапатлівая і чуллівая. Мудрая і цярплівая. Працавітая, якая з павагай ставіцца да ўсякай работы, з прамяністай радасцю прымае поспехі іншых і стала моліцца за патрабуючых. Сонейка, што нястомна нясе свет Хрыста ў гэты зменлівы свет. Ад удзячных вучняў дзякую Богу за Цябе, а Табе – за веру. Моцна прагну быць хоць крышачку падобнай да Цябе.
З малітвай, Марына Буйніцкая
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Пробашча Віталія Цыбульскага сардэчна віншуем з Днём імянін! Жадаем моцнага здароўя, неабходных сіл у святарскім служэнні, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Дзякуем Пану Богу за ласку спаткання з Вамі ў нашай святыні. Няхай усе мары і задумы здзяйсняюцца, а міласцівы Бог адорвае сваёю любоўю, дабрынёй і цяплом.
З удзячнасцю і павагай, вернікі з касцёла св. Казіміра ва Уселюбе
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці і душэўнага супакою, сіл і цярплівасці ў штодзённай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Пан Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары. Шчасці Божа!
З малітвай, вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю і Ксяндзам Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Фядотаву сардэчна дзякуем за падрыхтоўку дзяцей да Першай Святой Камуніі і арганізацыю ўрачыстасцей з гэтай нагоды. Выразы ўдзячнасці складаем таксама за цудоўнае правядзенне “Канікул з Богам” для дзяцей.
Удзячныя бацькі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці, а таксама ўсіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданае служэнне, мудрыя казанні і парады, клопат пра нас і святыню. Нізкі паклон за працу ў нашай парафіі!
Вернікі з касцёла ў Раготне
❧✿☙
Паважанай Спадарыні Тэрэсе Стэцкевіч, дырэктару хору “Cantate Domino”, з нагоды Юбілею ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Маці Божай. Няхай Усемагутны адорыць Вас добрым здароўем на доўгія гады жыцця, цярплівасцю, стойкасцю і душэўным супакоем. Няхай Ваша прыгожае служэнне прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне, а побач будуць добразычлівыя і шчырыя людзі.
Хор “Cantate Domino”
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Чэслаў Паўлюкевіч! З нагоды Імянін жадаем, каб як душпастыр Вы імкнуліся да мэты і стала адкрывалі дар і сэнс паклікання. Жадаем таксама стойкасці і цярплівасці, усіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Панны, моцы ў руках і чыстага полымя ў сэрцы. Няхай Вас бласлаўляе Бог!
З малітвай, парафіяне з Росі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.