ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Варта ведаць (108)
• У Мадрыдзе (Іспанія) беатыфікаваны 60 мучанікаў, якія аддалі сваё жыццё за Хрыста падчас ганенняў на Касцёл у 1930-х гг. Сярод іх 29 святароў, 16 манахаў, 2 манахіні і 13 свецкіх вернікаў. Усе яны належалі да духоўнай сям’і, што чэрпае натхненне з харызмы св. Вінцэнта дэ Поля. Урачыстасці ад імя Святога Айца ўзначаліў кардынал Анджэла Амата. Беатыфікацыя стала 4-ым у бягучым годзе масавым абвяшчэннем бласлаўлёнымі мучанікаў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, а іх колькасць дасягнула 281 чалавек. †
• Падчас 2-га штогадовага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Пакістане (PCBC) было ўзнята пытанне адносна грамадзян краіны і Касцёла. Закрануты тэмы набліжаючыхся выбараў, карупцыі, адукацыі і інш. У выніку пасяджэння PCBC абвясціла Год Эўхарыстыі ў Пакістане. Ён распачынаецца 26 лістапада 2017 г., а скончыцца 25 лістапада 2018 г., у свята Хрыста Валадара. Год Эўхарыстыі павінен стаць часам духоўнага развіцця, унутранага аднаўлення і дзялення любоўю Хрыста.
• “Малюся за цябе, за тваіх загінуўшых і параненых таварышаў. Малюся за Калумбію”, – напісаў папа Францішак у лісце да салдата Эдвіна Рэстрэпа. Мужчына стаў ахвярай проціпяхотнай міны падчас грамадзянскай вайны ў краіне, якая доўжылася 50 гадоў паміж урадавымі войскамі і рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі (FARC). З-за ранення Эдвін страціў зрок і канечнасці. Прымаючы ліст Пантыфіка, мужчына сказаў, што Бог даў яму магчымасць “бачыць вачыма душы i працаваць у справе міру, што вельмі нялёгка”.
• У Інстытуце рэлігійных навук св. Тамаша Аквінскага ў Кіеве (Украіна) адбылася прэзентацыя кнігі “Свет Бібліі: падарожжа радзімай Езуса Хрыста” а. Уладзіміра Кусьнежа. Падчас сустрэчы аўтар адзначыў: “Няведанне асяроддзя, дзе жылі аўтары біблейскіх кніг, няведанне духоўнай ментальнай прасторы, у якой яны раслі і тварылі, з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай для слушнага разумення таго, што тыя напісалі”. Праца ліцэнцыята тэалогіі выйшла ў выдавецтве “Кайрос”.
• Познанская архідыяцэзія першай у Польшчы запусціла мабільны дадатак для вернікаў. Дзякуючы гэтаму цяпер лёгка можна знайсці бліжэйшую св. Імшу, споведзь, праглядзець асноўную інфармацыю аб цікавячай парафіі. На дадзены момант працягваюцца працы над чарговымі функцыямі дадатку “Drogowskaz” (“Паказальнік дарог”). У бліжэйшы час будзе запушчаны раздзел, прысвечаны дзейнасці “Карытас”, а затым з’явіцца месца для душпастырстваў, якія дзейнічаюць у архідыяцэзіі, і – па аналогіі са св. Імшамі – для астатніх набажэнстваў. Дадатак можна спампаваць бясплатна на тэлефоны з сістэмай Android і iOS. Ім карыстаюцца ўжо больш за тысячу асоб.
credo.pro; deon.pl; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.