ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Таямнічы час
Што для Цябе, для мяне азначае Адвэнт? Ці гэта час, калі проста прыходзім у касцёл, удзельнічаем у літургіі, слухаем святара, і на гэтым усё заканчваецца, ці нешта ўсё ж такі іншае?
Для кожнага чалавека Адвэнт значыць штосьці сваё. Некаторыя ўспрымаюць гэты перыяд як нешта фармальнае, што адбываецца ў жыцці многіх, але мае нейкі другасны, не самы важны сэнс. Як правіла, такія людзі падчас Адвэнту старанна рыхтуюцца да надыходзячага свята: параўноўваюць кошты і якасць прадуктаў у супермаркетах, каб можна было багата накрыць на стол, прыгатаваць розныя арыгінальныя стравы; паралельна з гэтым набываюць падарункі родным і сябрам; вычышчаюць кожны куток у доме, каб госці бачылі, як усё прыгожа і ладна; купляюць вялікія елкі, навешваюць на іх шмат цацак і агеньчыкаў, каб здалёк было відаць, што ў гэтым доме пануе атмасфера зімовых свят. Але калі спытаць такіх людзей, як яны разумеюць непасрэдна сам Адвэнт, на жаль, пераважная большасць не зможа даць аніякага адказу. †
Ці задумваемся мы хоць на хвілінку, што на самой справе азначае гэты перыяд? Не ва ўсім свеце, не для нашых сяброў ці калег, а менавіта для нас? Для кожнага з нас? Ці задумваемся аб тым, што гэта той самы час, калі патрэбна рыхтаваць не толькі свае дамы, але і свае душы на прыйсце Збаўцы? Пры гэтым варта ўсведамляць, што галоўным домам, у які вось-вось завітае Хрыстос, з’яўляецца наша душа. Ці можна яе чысціню параўнаць з беллю абруса на святочным стале? Ці адкрытасць на прыняцце падзей Божага Нараджэння падобна да адчыненых дзвярэй? Часам людзі настолькі ўцягваюцца ў працэс прыгатавання святочных страў, што ім папросту не стае часу, нават каб наведаць касцёл. Але трэба разумець, што галоўны пачастунак у гэты дзень – запрасіць у сваю душу народжанага Езуса.
Прысмакі на стале бываюць нярэдка. Падарункі дорым з розных нагод. Але падчас Божага Нараджэння сям’я збіраецца, каб адзначыць разам адно з галоўных свят на працягу літургічнага года. Свята, поўнае шчырых усмешак, супакою і цяпла.
Бо што значыць любое хрысціянскае свята, калі яно выключна фармальнае, калі ў асяроддзі не пануе атмасфера дабрыні і прабачэння, калі не можам у поўнай меры прыняць, наколькі вялікая падзея набліжаецца?
Мы часта турбуемся аб матэрыяльным, а павінны – аб духоўным. Не аб надзённым, але аб вечным. Давайце паклапоцімся аб тым, каб падчас свят Божага Нараджэння наша сям’я спажыла найважнейшую страву – тую сімвалічную, што набліжаецца ў постаці аплаткі, ламанне якой азначае прабачэнне адзін аднаму і прыняцце ўсіх такімі, якімі стварыў Бог.
Калі мы нарадзіліся, сям’я акружыла нас любоўю і з радасцю прыняла. А сям’ёй народжанага Езуса з’яўляемся ўсе мы. І калі Ён прыйдзе ў гэты раз, давайце наведаем Збаўцу і пакажам, што Ён вельмі значны, доўгачаканы і такі любімы. А Хрыстос ужо спяшаецца нам насустрач, каб парадаваць сваім прыходам, абвясціць перамогу жыцця над смерцю.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.