ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (152)

Прэса

У будслаўскім касцёле
   знойдзены рэліквіі
   св. Кацярыны
   Александрыйскай

   Капсула з рэліквіямі святой была загорнута ў мяшочак. У камуністычныя часы іх схавалі, каб зберагчы.
Апісанне рэліквій, якія калісьці размяшчаліся ў адным з бакавых алтароў будслаўскай святыні, было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII ст., складзенай падчас адной з інвентарызацыяй. На гэты факт звярнуў увагу вікарый мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Міхал Бубен і пачаў шукаць іх. “Такія рэліквіі складана атрымаць, таму ў некаторым родзе гэта ўнікальная рэч. Галоўныя рэліквіі святой знаходзяцца ў кляштары на Сінаі”, – адзначыў святар.

У Ватыкане выпусцілі
манету з серыі
“Кардынальныя цноты”

   
Залатая манета вартасцю 200 еўра прысвечана 3-яй з іх – мужнасці, якая, згодна з каталіцкай традыцыяй, прадстаўлена ў іканаграфіі як моцны воін са шчытом і булавой у руцэ, за якім знаходзіцца выява льва. На зваротным баку манеты змешчаны герб папы Францішка.
Мужнасць – гэта цнота, якая забяспечвае цвёрдасць у цяжкасцях і сталасць у імкненні да лепшага, умацоўвае рашучасць у супрацьстаянні спакусам і пераадоленні перашкод у маральным жыцці. Яна дазваляе перамагчы страх, нават страх смерці, перад абліччам выпрабаванняў і пераследу.

wiara-plРэстараны Рыма
запрасілі бедных на абед

   
Ініцыятыва была прымеркавана да Сусветнага дня ўбогіх, які ўстанавіў папа Францішак.
Яна стала адказам на заклік, што скіраваў уладальнікам рэстаранаў рэктар базілікі св. Яўстаха кс. П’етра Сігурані. “Я прайшоўся па рэстаранах і папытаўся, ці прымуць яны ўбогіх. Прыгатаваць бясплатны абед згадзіліся ў 10-ці рэстаранах, што знаходзяцца непадалёк ад Палаты прадстаўнікоў і Сената Італіі”, – расказаў кс. Сігурані. Папа Францішак, у сваю чаргу, у межах святкавання Сусветнага дня ўбогіх запрасіў 1500 чалавек на нядзельны абед у ватыканскую Залу аўдыенцый Паўла VI.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.