ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Калі б Іуда заплакаў, як Пётр!
Калі б Іуда заплакаў, як Пётр,
Калі б жаль яго сэрца сціснуў?
І з адчаем душу распасцёр,
І ў роспачы к Небу ўзмаліўся?
Як цудоўна гучала б песня,
Што Анёлы пяюць у нябёсах!
І калі б гэту вестку прыняў,
Як нязмерна суцешыўся б Госпад!
Калі б ён на калені ўпаў?!
Каб, як Пётр, прыняў прабачэнне?!
Пан падняў бы яго і паслаў
Абвяшчаць усім народам збаўленне!
Можа, тыя, чыім душам сляпым
Даспадобы распуста, нянавісць,
Палюбілі б Пана і ў Ім
Адшукалі б спакой і радасць?!
Ты адзіны ведаеш, Пане,
Каго больш: ці Іуд, ці Пятроў!
Хай суцешыць Цябе пакаянне,
А жар пекла палохае грэшнікаў!
Хай Іуды заплачуць, як Пётр,
Бо не ведаюць самі, што чыняць!
Калі ж грэх цягне каменем у дол,
Толькі Бога любоў душу ўздыме! †
Калі б жаль яго сэрца сціснуў?
І з адчаем душу распасцёр,
І ў роспачы к Небу ўзмаліўся?
Як цудоўна гучала б песня,
Што Анёлы пяюць у нябёсах!
І калі б гэту вестку прыняў,
Як нязмерна суцешыўся б Госпад!
Калі б ён на калені ўпаў?!
Каб, як Пётр, прыняў прабачэнне?!
Пан падняў бы яго і паслаў
Абвяшчаць усім народам збаўленне!
Можа, тыя, чыім душам сляпым
Даспадобы распуста, нянавісць,
Палюбілі б Пана і ў Ім
Адшукалі б спакой і радасць?!
Ты адзіны ведаеш, Пане,
Каго больш: ці Іуд, ці Пятроў!
Хай суцешыць Цябе пакаянне,
А жар пекла палохае грэшнікаў!
Хай Іуды заплачуць, як Пётр,
Бо не ведаюць самі, што чыняць!
Калі ж грэх цягне каменем у дол,
Толькі Бога любоў душу ўздыме! †
Яго не прымушалі рабіць гэта…
Якім быў бы лёс Іуды, калі б ён заплакаў, як Пётр, з раскаяннем прыйшоў да Езуса, атрымаў прабачэнне і, поўны ўдзячнасці ды любові, вырушыў абвяшчаць Евангелле? Магчыма, мы да сёння чыталі б у Дзеях Апосталаў пра здзейсненыя ім евангелізацыйныя справы? Можа, ён стаў бы добрым Апосталам сярод арабаў? Бясспрэчна, Пан Бог у сваёй міласэрнасці падрыхтаваў для яго цудоўны план жыцця і рэалізацыі здольнасцей. На жаль, Іуда яго перакрэсліў самагубствам. Не захацеў прыніжацца, прызнаючы сваю слабасць і грэх, просячы прабачэння...
Некаторыя бачаць у паводзінах Іуды нейкі гераізм, спрабуюць паказаць яго самагубства ў прывабных фарбах. Аднак такі падыход супярэчыць словам самога Езуса і Яго Апосталаў, якія не асуджалі Іуду, але ацэньвалі яго ўчынак як дрэнны: “Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца” (Мц 26, 24).
Св. Ян, у сваю чаргу, напісаў, што Іуда абвінаваціў Марыю “не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, а таму, што быў злодзеем і, маючы скарбонку, забіраў тое, што туды кідалі” (Ян 12, 6). Спроба адшукаць у паводзінах Езуса і Апосталаў паставу, якая магла б згоршыць і адштурхнуць Іуду, непраўдзівая, зневажаючая. Сёння мы з’яўляемся сведкамі прапаганды самагубства сярод моладзі ў Інтэрнэце. Гэты страшны і ганебны грэх паказваецца як прыгожая рамантычная прыгода. Такому разуменню самагубства супярэчыць Божае слова і людское сэрца.
Ні разважанні, ні дыскусія…
Закранаючы надзвычай драматычную тэму, хацелася б заўважыць, што гэты артыкул не з’яўляецца статыстычным, тэалагічным ці псіхалагічным разважаннем пра самагубства. Кожны, хто толькі захоча, можа знайсці прычыну для крытыкі ці падкінуць некалькі “мудрых” разважанняў на гэтую тэму і свой каменьчык да язычніцкіх гімнаў, што ўсхваляюць самагубства. Праз гэты тэкст я прагну толькі ўмацаваць хрысціянскія перакананні.
Жыццё з’яўляецца Божым дарам і шансам, каб заслужыць вечнасць у Небе. Таму мы павінны яго шанаваць з моманту зачацця ажно да натуральнай смерці, а таксама развіваць у сабе дары, ахвяраваныя Богам, чыніць дабро, якога ад нас чакаюць і Пан, і людзі. Асуджэнне іншай асобы не ўваходзіць у абавязкі чалавека. Аднак яго доўгам з’яўляецца ацэнка вартасці сваіх дзеянняў, каб вучыцца рабіць добрыя жыцёвыя выбары. Святое Пісанне і Катэхізіс каталіцкага Касцёла вучаць адрозніваць добрыя ўчынкі ад дрэнных і адназначна выбіраць першыя. “Калі самагубства здзяйсняецца з мэтай падаць прыклад, у прыватнасці, моладзі, яно становіцца страшнай спакусай. Свядомае садзейнічанне самагубству парушае маральны закон” (ККК, 2282).
Пане, Мілоснік жыцця!
Перакрэсліванне Божага плана адносна сваёй асобы з’яўляецца бунтам супраць Стварыцеля і вялікім грахом. Богу, Даўцы і Мілосніку жыцця, не можа падабацца ні забойства, ні самагубства. Кніга Мудрасці гаворыць: “Бо любіш Ты ўсё, што існуе, і нічым, што стварыў, не грэбуеш; бо, калі б нешта ненавідзеў, гэтага б Ты не стварыў. Як бы магло трываць штонебудзь, калі б Ты не захацеў? Ці як захавалася б тое, што не было паклікана Табою?
Але Ты ўсё шкадуеш, бо яно Тваё, о Пане, які любіш жыццё” (Мдр 11, 24–27).
Падобна як архітэктару, які пабудаваў прыгожы будынак, не падабаецца, калі бамбардзіруюць гэты будынак, як мастаку не падабаецца, калі знішчаюць яго карціну, як музыканту не даспадобы, калі ламаюць яго інструмент, так і нашаму Пану Езусу не падабаецца самагубства чалавека. Як мы прымаем непазбежнасць разбурэння і перамянення ў пыл старажытнага будынка ці цудоўнай скрыпкі, так з жалем прымаем старэнне і смерць чалавечага цела, якое з’яўляецца шэдэўрам Божай думкі. “Кожны адказвае за сваё жыццё перад Богам, які даў яго. Бог застаецца абсалютным Валадаром жыцця. Мы павінны з удзячнасцю прымаць яго і абараняць у гонар Бога і дзеля збаўлення нашых душ.
Мы – толькі карыстальнікі, але не гаспадары жыцця, якое Бог даверыў нам. Мы не можам распараджацца ім” (ККК, 2280).
Усё на хвалу Божую
Каштоўнасць людскіх учынкаў вырашае матывацыя, гэта значыць інтэнцыя. Можна ахвяраваць на Божую хвалу ўчынак міласэрнасці, цяжкасці штодзённасці, самаадданасць, цярпенне. Аднак самагубства немагчыма ахвяраваць на Божую хвалу. Таму гэты ўчынак нельга змясціць у катэгорыю добрых.
Частымі матывамі самагубстваў з’яўляюцца псіхічнае захворванне, сямейныя канфлікты, эканамічныя ўмовы, расчараванне ў каханні, страх перад пакараннем за ўчыненае злачынства, а для падлетка – нават праблемы ў школе.
Варта заўважыць, што спроба адабраць у сябе жыццё не з’яўляецца натуральным інстынктам істоты. У жывёльным свеце не сустракаюцца самагубствы. Такім чынам, гэта духоўная з’ява, бунт, які чалавек пазычыў у д’ябла, бацькі падману і нянавісці.
Святое Пісанне Старога і Новага Запавету і хрысціянская традыцыя адназначна асуджаюць самагубства як страшны і ганебны грэх: “Самагубства супярэчыць натуральнай схільнасці чалавека захоўваць і працягваць сваё жыццё. Яно сур’ёзна супярэчыць належнай любові да сябе. Яно абражае любоў да бліжняга, бо беспадстаўна разрывае сувязі салідарнасці з сямейнай, нацыянальнай і чалавечай супольнасцю, у адносінах да якіх ва ўсіх нас ёсць абавязацельствы. Самагубства супярэчыць любові да Бога жывога” (ККК, 2281).

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.