ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Чаму велікапосныя практыкі абавязкова выконваць у любові?
У перыяд пакаяннага 40-дзённага шляху Вялікага посту мы павінны імкнуцца стаць лепшымі. Для гэтага Евангелле прапануе ўсім добра вядомыя спосабы: пост, малітву і міласціну. Галоўнае ў іх практыкаванні – гэта матыў, які павінен грунтавацца на любові да Бога і бліжняга. Калі ён адсутнічае, губляецца плён ад затрачаных высілкаў. Няхай сведчаннем таму будзе наступная байка пра Вялікі пост.
На пачатку Вялікага посту сустрэліся Пост, Малітва і Міласціна. І сталі яны спрачацца паміж сабой: хто першы трапіць у Неба. Пастанавілі як мага хутчэй яго заслужыць.
Пост строга захоўваў традыцыі. У Папяльцовую сераду з’еў 3 пасілкі, толькі 1 дасыта. Над кубкам какавы і булкай з джэмам задумаўся, ад чаго б тут адмовіцца. Пастанавіў не есці слодычаў. Схаваў далёка ў шафку торбачку з цукеркамі і каробачку з пячэннем. Замкнуў шафку на ключ. †

– Збыў гэта з галавы, – сказаў, задаволены сваёй знаходлівасцю.
За ўвесь дзень не з’еў нічога салодкага, нават гарбату не пасаладзіў. Вось гэта быў пост!
– А можа, паспрабаваць зусім радыкальна? – задумаўся. – Толькі вада!
Пасля гэтага Пост адчуў сябе дрэнна, хадзіў раздражнёны. Пасварыўся з суседам, палаяўся з прадаўшчыцай, прагнаў дзяцей, што гулялі пад яго акном. Але вытрымаў цэлы дзень без ежы.
– Заўтра буду ў Небе, – думаў. Аднак гэта не дапамагло. Раніцай прачнуўся ва ўласным ложку.
У той час Міласціна накіравалася ў банк. Мела трохі зберажэнняў. Пастанавіла частку з іх аддаць і пералічыць пэўную суму на рахунак гарадскога ўраду.
– Толькі адзначце, калі ласка, што гэта ад мяне, – сказала пры аконцы ў банку. Падпісала неабходныя дакументы i выйшла за дзверы.
– Панечка, дай на хлеб, – пачула голас бабулькі жабрачкі. Але нават не паглядзела на яе. Прайшла міма і накіравалася ў школу.
– Тут грошы на абеды для бедных дзяцей, – паведаміла сакратарцы.
Тая падзякавала за дар.
Раніцай Міласціну асляпіў бляск святла.
– Неба... – прашаптала жмурачыся. І як жа раззлавалася, калі аказалася, што гэта ўсяго толькі вясенняе сонца.
А што адбывалася ў гэты час з Малітвай? Як яна хацела заслужыць Неба?
Малітва пайшла ў касцёл. Дастала ружанец і кніжачку для набажэнстваў, укленчыла і пачала маліцца:
– Пане Божа, вазьмі мяне ў Неба. Паглянь, колькі часу я праводжу ў касцёле, як доўга стаю на каленях. Вазьмі мяне першай. Я заслугоўваю Неба больш, чым Пост і Міласціна. Малітва кленчыла так цэлы дзень. Калі пачыналі балець калені, садзілася на хвілінку на лаву, а потым зноў станавілася на калені. Абышла ўсе касцёлы ў горадзе. Вечарам вярнулася дамоў. Стомленая, яна адправілася спаць.
Калі прачнулася раніцай у сваім ложку, была моцна здзіўлена і расчаравана.
Праз нейкі час Пост, Міласціна і Малітва зноў сустрэліся разам.
– Я аддала столькі грошай! – крычала Міласціна. – І нічога!
– Я малілася амаль без перапынку, – паскардзілася Малітва.
Пост не змог нічога сказаць. Змучаны, сядзеў на лаўцы.
Калі яны так крычалі і жаліліся адно аднаму, убачылі постаць, якая накіроўвалася да іх па вуліцы. Не ведалі, хто гэта, але тая выразна знала іх. – Я Любоў, – прадставілася постаць. – Мяне прыслаў Бог.
Малітва, Міласціна і Пост падышлі бліжэй.
– Дарагія, – казала Любоў, – да гэтай пары вам не хапала аднаго – любові. Без яе нельга трапіць у Неба. Даваць грошы трэба з любоўю і бескарысліва. Посціць трэба з любоўю і радасна. Маліцца трэба...
– Так, зразумела, з любоўю і не на паказ, – прашаптала Малітва.
Да Пальмовай нядзелі засталося яшчэ шмат дзён. Пост, Малітва і Міласціна мелі многа часу, каб змяніцца. Ім дапамагла Любоў. Разам яны аказаліся ў Небе.
Вялікі пост з’яўляецца асаблівым часам, каб пераглядзець матывы сваіх учынкаў і стаць на правільны шлях, які вядзе ў Божае Валадарства.
Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.