ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Мы зноў можам маліцца ў касцёле
![](/images/stories/general/listy_by.jpg)
У 2010 годзе ў парафію прыехаў малады і энергічны кс. Генадзь Рамашко. З яго дапамогай пры касцёле многае змянілася: пабудавалі новую ўваходную браму, аднавілі тынкоўку, пафарбавалі дах і аканіцы, адрамантавалі вежу, спілавалі старыя дрэвы, што ўжо неслі небяспеку, выкарчавалі пні, побач з касцёлам паставілі лаўкі і высадзілі клумбы, упарадкавалі і выраўнялі пляц, паклалі тратуарную плітку, адрэстаўрыравалі крыж. Працы пад кіраўніцтвам пробашча выконвалі парафіяне, моладзь і нават дзеці. †
Дзякуючы адданай любові святара да Пана Бога вернікі пазналі, што такое святая гадзіна ў 23.00 ноччу ў першыя чацвяргі месяца, першыя пятніцы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце, ружанцовае чуванне ў першыя суботы месяца ля ног фігуры Маці Божай Фацімскай, малітва за хворых у кожную другую суботу месяца (на гэтае набажэнства прыязджалі таксама асобы з іншых парафій). Стараннямі ксяндза мы мелі магчымасць праглядзець фільмы пра жыццё св. Вінцэнта Палоцці і св. Яна Паўла ІІ, пра аб’яўленне Маці Божай Фацімскай. Кс. Генадзь таксама арганізаваў прыгожы касцёльны хор і тэатральнае кола для дзяцей. Усё гэта святар стараўся рабіць з вялікай любоўю да кожнага чалавека. Сваё жыццё, час і веды з адданасцю прысвячаў парафіі, не шкадуючы сябе.
Паважаны кс. Генадзь, няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Маці Божая Фацімская, да якой нас вялі на працягу 5-ці гадоў, ахінае Вас сваёй апекай у святарскім жыцці, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за любоў і цярплівасць да нас, за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, навучанне дзяцей катэхезе і добрае сэрца. Аддзяч, Божа!
Паважаны кс. Генадзь, няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Маці Божая Фацімская, да якой нас вялі на працягу 5-ці гадоў, ахінае Вас сваёй апекай у святарскім жыцці, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за любоў і цярплівасць да нас, за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, навучанне дзяцей катэхезе і добрае сэрца. Аддзяч, Божа!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.