ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
Адмова ў цэлебрацыі пахавальнай св. Імшы
У якіх выпадках у касцёле могуць адмовіць у цэлебрацыі пахавальнай св. Імшы?
Права на касцёльнае пахаванне належыць кожнай ахрышчанай асобе. Кодэкс кананічнага права пералічвае выпадкі, калі вернік губляе гэтае права (кан. 1184 § 1). Яго павінны быць пазбаўлены:
1) вядомыя адступнікі ад веры, ерэтыкі і схізматыкі;
2) асобы, якія выбралі крэмацыю па матывах, што супярэчаць хрысціянскай веры (напрыклад, для таго, каб аспрэчыць праўду веры аб змёртвыхпаўстанні памерлых у дзень Апошняга суда);
3) іншыя яўныя грэшнікі, якім нельга дазволіць касцёльнае пахаванне без публічнага згаршэння вернікаў. †

Самагубства – таксама адна з прычын, з-за якіх ахрышчаны чалавек можа быць пазбаўлены каталіцкага пахавання. Яно ніколі не ўдзяляецца неахрышчанай асобе, калі яна не з’яўляецца катэхумэнам (асобай, якая рыхтуецца да прыняцця хросту).
Пазбаўленне чалавека пахавання ў касцёле азначае таксама адмову цэлебрацыі пахавальнай св. Імшы. Аднак гэта не азначае, што за памерлага нельга маліцца ўвогуле ці цэлебраваць у яго інтэнцыі св. Імшу. Можна і нават неабходна адправіць Эўхарыстыю за гэтага чалавека, аднак не з фармуляра пахавальнай св. Імшы.
Несумненна, тыя, хто свядома пакінуў хрысціянскую веру, не маюць права быць пахаванымі па-каталіцку. Аднак тое, што ахрышчаны католік не практыкаваў сваю веру, не азначае, што ён публічна адрокся ад яе. Святар не мае права адмовіць у пахаванні такога чалавека, калі ён асабіста не ўпэўніўся, напрыклад, падчас душпастырскіх адведзін, што той не хоча мець нічога агульнага з верай. Падчас пахавання непрактыкуючай асобы святар можа выразіць непрыняцце Касцёлам такіх яе паводзін праз менш урачыстую цырымонію або праз адпаведнае казанне.
Часцей за ўсё адмова ў пахаванні датычыць т. зв. “яўных грэшнікаў” – тых, хто яўна і публічна жылі ў несакраментальных саюзах. У выпадках, калі гэтыя людзі падтрымлівалі кантакт з Касцёлам, маліліся, часцей за ўсё падчас пахавання не даецца дазволу на ўнясенне цела такой асобы ў святыню, хоць у яе інтэнцыі цэлебруецца св. Імша.
У той жа час вышэй узгаданы кан. 1184 § 1 ККП выразна падкрэслівае, што адмова ад касцёльнага пахавання не датычыць тых з пералічаных вышэй асоб (акрамя неахрышчаных), якія напрыканцы жыцця выказалі хоць якія-небудзь прыкметы пакаяння. Сітуацыя змяняецца кардынальным чынам для вернікаў, якія перад смерцю прыступілі да сакраманту споведзі і атрымалі адпушчэнне грахоў. Да прыкмет пакаяння перад смерцю таксама можна аднесці просьбу аб прыбыцці святара, нават калі б ён не паспеў прыехаць, пацалаванне крыжа, акт жалю за грахі, учыненне на сабе знака крыжа.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.