ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Распачынаем ад падзякі
Вітаю Цябе, мой маленькі Чытач! Распачынаецца новы навучальны і катэхетычны год. А гэта азначае, што скончыліся канікулы – час весялосці і свабоды, радасці і адпачынку. Напэўна, гэта былі самыя прыемныя дні ў годзе. Доўга яшчэ будзем памятаць лес, луг, рэкі, прыбярэжны пясок. Часта будзем разглядаць фотаздымкі, якія з такой дакладнасцю збіралі ў альбом.
Убачыўшы ў люстэрку свой загарэлы твар, памятай, што Ты стаў больш дарослым, а гэта вымагае мудрасці.
Таму з першага дня навучання імкніся працаваць так, каб атрыманыя веды дапамаглі Табе як мага лепш служыць людзям.
На пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года хачу распавесці Табе цікавае апавяданне, якое некалі пачула ад аднаго святара.

У акружэнні руінаў замка знаходзілася вёска. Згодна легендзе, шмат стагоддзяў таму госцем гаспадара гэтай вёскі быў збраяносец імператара Фрыдрыха па імені Тангейзер. Гэта быў малады чалавек з пышнымі чорнымі валасамі і вялікімі цёмнымі вачыма. Ён вёз 2 пасланні: адно для графіні Біянкі, 2-ім быў пергамент, перавязаны чырвонай стужкай і аздоблены патройнай пячаткай імператара. †
Ноч, якую Тангейзер правёў у вёсцы, была ноччу здрады. Гаспадар замка таемна заключыў пагадненне з ворагамі імператара і паспрабаваў пасадзіць у турму збраяносца, які смела абараняўся. Смяротна паранены, ён саскочыў са сцяны і знік у лесе. Ніхто болей яго не бачыў.
Толькі нядаўна турысты, якія адпачывалі ў гэтай маленькай вёсцы, вырашылі разгадаць старажытную таямніцу. Кожны ўзяў ліхтарык, інструменты і ў суправаджэнні вясковага пастыра, які добра ведае мясцовасць, усе выйшлі на пошукі пергамента. Пастыр правёў іх праз цясніну і зараснікі. Нарэшце яны дасягнулі пячоры з 2-ма крыніцамі. Пачалі капаць. Рыдлёўкі пагрузіліся ў траву паміж кустоў. Людзі адкінулі вялікія камяні – і перад іх вачыма з’явілася чорная пячора.
У сярэдзіне, сярод костак, быў бачны скрутак пергаменту. Турысты ўзялі яго дрыготкімі рукамі. Вярнуліся ў вёску, дзе ў цішыні разарвалі пячаткі і прачыталі пасланне імператара Фрыдрыха. У ім было занатавана: “Існуюць 3 выдатныя з’явы: ноч, усыпаная зоркамі, залаты захад сонца над морам і снежная вяршыня гары. Але ёсць яшчэ нешта больш прыгожае: гэта вочы дзіцяці, якое сустрэла Бога. Існуюць 3 сілы: равучы леў у пустыні, гара, якая супраціўляецца ўрагану, і рука бясстрашнага рыцара. Але ёсць яшчэ нешта больш мацнейшае: гэта сэрца дзіцяці, якое жыве сваёй верай”.
“Таямніца імператара Фрыдрыха”, Бруна Ферэйра
Як імператар Фрыдрых паслаў свайго збраяносца з незвычайным пасланнем, напісаным на пергаменце, так да Цябе пасылаецца настаўнік і катэхет, якія ўсімі сіламі будуць імкнуцца паглыбіць Твае веды. Няхай імператарскія словы “ёсць яшчэ нешта больш мацнейшае: гэта сэрца дзіцяці, якое жыве сваёй верай” пастаянна нагадваюць Табе катэхета, які служыць дапамогай у памнажэнні талентаў.
Заданне: падзякуй Пану Богу за пражытыя канікулы і памаліся за людзей, дзякуючы якім Ты змог добра адпачыць.
Падчас нядзельнай св. Імшы ахвяруй Усявышняму свой навучальны і катэхетычны год і выкажы Яму ўдзячнасць за атрыманыя веды і тых, хто Цябе вучыць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.