ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
"Поўныя Духа і пасланыя"
Пад такім дэвізам 21 кастрычніка ў Касцёле распачынаецца Місійны тыдзень. Праз свае малітвы і матэрыяльныя ахвяры католікі пакліканы падтрымаць маладыя і бедныя Касцёлы на місійных тэрыторыях. Гэта таксама час выказвання ўдзячнасці за дар веры і асаблівай памяці аб місіянерах, якіх ва ўсім свеце сёння налічваецца каля 350-ці тысяч. Яны цяжка працуюць, без агалоскі, становячыся сведкамі і веснікамі Добрай Навіны ўсюды, куды іх паслаў Бог.
Перадаваць веру да канцоў зямлі
У “місійны час” нас уводзіць Пасланне папы Францішка на Сусветны дзень місій, якое ў гэтым годзе асаблівым чынам скіравана моладзі. У ім Святы Айцец звяртае ўвагу на тое, што кастрычнік з’яўляецца чарговай нагодай, каб стаць вучнямі-місіянерамі, якія ўсё больш любяць Езуса і Яго місіі, ажно да самых далёкіх канцоў зямлі. †

“Вы, маладыя людзі, праз хрост сталі жывымі членамі Касцёла, і мы разам закліканы несці Евангелле ўсім. Вы ўваходзіце ў жыццё. Узрастанне ў ласцы веры, перадаваемай праз сакраманты Касцёла, уключае нас у паток пакаленняў сведкаў, дзе мудрасць тых, хто мае досвед, становіцца сведчаннем і матывацыяй для тых, хто адкрываецца на будучыню.
А навізна маладых становіцца, у сваю чаргу, падтрымкай і надзеяй для асоб, якія набліжаюцца да мэты свайго падарожжа. Дзякуючы суіснаванню розных узроставых груп Касцёл у сваёй місіі будуе масты паміж пакаленнямі, праз якія вера ў Бога і любоў да бліжняга становяцца фактарамі глыбокай еднасці”, – напісаў Папа.
Святы Айцец падкрэсліў, што перадача веры – сутнасць місіі Касцёла – адбываецца праз “заражэнне” любоўю, дзякуючы чаму радасць і энтузіязм выражаюць нанова знойдзены сэнс і паўнату жыцця: “Распаўсюджанне веры шляхам прыцягнення патрабуе адкрытых, расшыраных любоўю сэрцаў. А такая адкрытасць нараджае сустрэчу, сведчанне, абвяшчэнне; нараджае ўзаемнае дзяленне ў любові з тымі, хто далёкі ад веры, абыякавы да яе, а часам бывае непрыхільны ці супрацівіцца ёй. Людскія асяроддзі, культурныя і рэлігійныя, якія ўсё яшчэ не ведаюць Евангелля Езуса і сакраментальнай прысутнасці Касцёла, з’яўляюцца самымі далёкімі «канцамі зямлі», куды з часоў Пасхі Езуса пасланы Яго вучні і місіянеры, з упэўненасцю, што побач з імі заўсёды знаходзіцца Пан (параўн.: Мц 22, 20; Дз 1, 8). На гэтым і засноўваецца тое, што мы называем «missio ad gentes» («місіі да народаў»)”.
Місіі – справа не толькі духавенства
Місіянер – гэта, найперш, чалавек добрай волі, які ахвяруе тое, што мае каштоўнага, г. зн. самога сябе, дар свайго жыцця бліжняму і Касцёлу. Прагненне стаць місіянерам – хто абвяшчае ўваскрослага Хрыста жыццём і словам – напрамую вынікае з веры, з усведамлення таго, што Езус з’яўляецца найкаштоўнейшым скарбам, з радасці, што ім валодаеш, а таксама з жадання адорваць іншых тым, што сам атрымаў бясплатна і што так жа бясплатна можа атрымаць кожны. Асобамі, якія вырушаюць на місіі, звычайна кіруе ўнутраны голас, які гаворыць: “Я атрымаў многае, і цяпер хацеў бы гэтым падзяліцца”.
Кожны веруючы павінен адчуваць сябе адказным за Касцёл, які ствараюць як кансэкраваныя, так і свецкія асобы, і разумець, што місійная паслуга пачынаецца з давання сведчання ў сям’і і на месцы працы, з удзелу ў жыцці парафіяльных супольнасцей. Быць місіянерам – гэта таксама значыць рэалізаваць запаведзі любові да бліжняга. Што большага мы здольны ахвяраваць іншаму, чым усведамленне Божай любові, чым дарога да адкрыцця каштоўнасці і годнасці ўласнай чалавечнасці, што ўспрымаецца ў святле Хрыста, які стаў Чалавекам, каб аддаць жыццё за ўсіх людзей?
Кангрэгацыя Дачок Марыі Успамогі Хрысціян (сёстры салезіянкі) сама па сабе місійная. Мы нясём Хрыста моладзі ў тых месцах, куды пасылае нас Касцёл. Не прывязаны да служэння на адной пляцоўцы – ідзём туды, дзе ёсць патрабуючыя. Сёстры выконваюць сваю місію сярод дзяцей і моладзі на ўсіх кантынентах свету. Яны праводзяць катэхізацыю, апекуюцца школамі, выхаваўчымі асяродкамі, інтэрнатамі, кіруюць араторыямі, моладзевымі цэнтрамі, арганізуюць і займаюцца аніматарствам апостальскіх рухаў сярод моладзі з мэтаю дзейснага і адказнага ўключэння яе ў жыццё Касцёла.
Нашы сёстры таксама вядуць місійную дзейнасць у розных краінах. Ужо больш за 20 гадоў яны нясуць сваё служэнне ў Грузіі. І калі настаяцельніца паведаміла мне аб тым, што паеду ў гэтую краіну, з паслухмянасцю прыняла даручанае заданне. Перад паездкай ў Тбілісі не мела нейкіх канкрэтных планаў. Больш думала аб тым, што пакідаю, чым аб тым, куды еду. Можа, нават да канца не разумела, як, навошта, куды накіроўваюся. Адзінае пытанне, якое мяне вельмі хвалявала: што буду рабіць у краіне, мовы якой зусім не ведаю?
У дадзены момант маё служэнне заключаецца ў тым, каб… быць! Кансэкраваная асоба ў першую чаргу паклікана жыць з Хрыстом і толькі пасля – несці Яго іншым людзям. Зараз актыўна стараюся пераадолець моўны бар’ер – вывучаю грузінскую мову.
У Тбілісі сёстры салезіянкі маюць невялікі выхаваўчы цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэтая пляцоўка – вялікая дапамога для грузінскіх сем’яў, многія з якіх пакутуюць ад беднасці. Пакуль сёстры апекуюцца дзецьмі і праводзяць з імі заняткі, маці выходзяць на працу, каб крыху падзарабіць грошай на ўтрыманне сям’і. Я таксама шмат часу праводжу з дзецьмі. Падчас заняткаў папаўняю свой слоўнікавы запас, адным словам, разам з імі раблю першыя крокі.
Грузія з кожным днём усё больш і больш здзіўляе мяне сваёй кантраснай прыродай, культурай і традыцыямі.
Нездарма кажуць, што гэта адна з самых прыгожых краін у свеце. Але найбольш тут мяне ўражваюць людзі. Грузіны – вельмі гасцінны, просты, адкрыты, шчодры народ. Памятаю, у адзін з першых дзён пасля прыезду я ішла па вуліцы. Да мяне падышла незнаёмая жанчына старэйшага ўзросту, прывіталася і запрасіла да сябе на каву.
У папулярнай грузінскай прыказцы гаворыцца, што госць – гэта падарунак ад Бога. І я ў гэтым пераканалася, калі ўвайшла ў дом незнаёмкі, дзе за багата накрытым сталом мяне прынялі як важнага госця. Таксама за той кароткі час, што знаходжуся ў Тбілісі, я паспела заўважыць, што грузіны ўмеюць адпачываць. І калі, гледзячы на іх, спачатку ўзнікае пытанне, навошта выкідваць столькі грошай на феерверкі ды іншыя забавы, то пасля, падумаўшы, разумееш: магчыма, гэта якраз тое, чаго часта не хапае нам, прагматычным беларусам. Мы шмат працуем, але баімся патраціць лішнюю капейку для забеспячэння ўласнага камфорту.
Што мяне яшчэ ўразіла ў мясцовых людзях – гэта іх няспешнасць. Калі заходзіш у метро, то дзіву даешся: ніхто нікуды не бяжыць, няма ніякай мітусні. Акрамя таго, грузіны не шкадуюць часу адзін для аднаго: яны шмат размаўляюць, бавяць вольны час з сям’ёй і сябрамі.
Што да мясцовай каталіцкай супольнасці, то яна тут вельмі маленькая. Грузія лічыцца пераважна праваслаўнай краінай. Але ў гэтым ёсць свой шарм. Паколькі католікаў тут няшмат, амаль усе адзін аднаго ведаюць, разам раздзяляюць радасці і клопаты.
Набажэнствы тут праходзяць на грузінскай, лацінскай, польскай, рускай, англійскай мовах. Такім чынам мясцовы Касцёл дапасоўваецца да розных груп каталіцкіх вернікаў з-за мяжы, якія часова жывуць у Грузіі.
Вельмі ўдзячна Богу, што накіраваў мяне ў гэтую цікавую краіну. Спадзяюся, мая праца прынясе добры плён, і прашу аб гэтым Усявышняга.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.