ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
ХXIX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
З Eвангелля св. Марка
Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэя, і сказалі Яму: “Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім”. Ён жа адказаў ім: “Што хочаце, каб Я зрабіў вам?”. Яны сказалі Яму: “Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй”. Але Езус сказаў ім: “Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?”. Яны адказалі Яму: “Можам”. А Езус сказаў ім: “Келіх, які Я п’ю, піць будзеце, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч ці леваруч Мяне не ад Мяне залежыць, а каму падрыхтавана”. І, пачуўшы, дзесяць вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна. А Езус паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх. Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх”.†
Мк 10, 35–45
Служэнне і цярпенне
Езус прыгадвае, што самыя пачэсныя месцы ў Нябесным Валадарстве здабываюцца цаной служэння і цярпення. Таму мы павінны быць гатовы не толькі служыць іншым, але і, калі будзе такая патрэба, цярпець за бліжняга, і нават ахвяраваць за яго жыццё.
Пакорнае прыняцце цяжкасцей, якія сустракаюць нас у жыцці, – нялёгкая рэч. Аб стойкасці і цярплівасці мы павінны нястомна маліцца Хрысту, які з’яўляецца Настаўнікам у нясенні крыжа. Усведамляючы тое, што Езус памёр за кожнага чалавека, вызваліўшы з-пад прыгнёту граху і даўшы збаўленне, абудзім у сабе жаданне перамяніць сэрца, імкнуцца за Панам і старанна служыць іншым.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.