ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Бл. Цэліна Бажэнцкая: заступніца сясцёр змёртвыхпаўстанак
Спалучыла ў сваёй біяграфіі сямейнае жыццё з манаскім, становячыся своеасаблівым феноменам у гісторыі Касцёла. Была жонкай, мамай, бабуляй і манахіняй. Заснавала Кангрэгацыю Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана Нашага Езуса Хрыста.
Пакорная Божай волі
Цэліна Разалія Леанарда нарадзілася 29 кастрычніка 1833 года ў заможнай сям’і Хлюдзінскіх у Антовілі каля Оршы ў Беларусі. Дзякуючы клопату бацькоў атрымала добрую адукацыю. Ужо будучы маладой дзяўчынай хацела ўступіць у кляштар сясцёр візітак у Вільнюсе (Літва), але, паслухмяная волі бацькоў і парадзе спаведніка, у 1853 годзе выйшла замуж за Юзафа Бажэнцкага, уласніка маёнтка Абрэмшчына каля Гродна. †

Гэта было шчаслівае сужэнства. Цэліна была адданай жонкай і маці. Нарадзіла 4-ых дзяцей, 2-ое з якіх – Марыя і Казімір – памерлі ў маленстве. Жывымі засталіся 2 дачкі – Цэліна і Ядзвіга. Перажывала моцны боль пасля страты маці і сястры. Усё гэта здарылася ў першыя гады замужжа.
Часам выпрабавання для Цэліны стала цяжкая хвароба мужа. У 1869 годзе Юзаф Бажэнцкі, закрануты паралічом, страціў сілу ў нагах. Уся сям’я вырушыла ў Вену (Аўстрыя) у пошуках эфектыўных метадаў лячэння. Верная жонка клапатліва апекавалася мужам на працягу 5-ці гадоў хваробы. Юзаф памёр у 1874 годзе.
Пасля смерці мужа Цэліна вярнулася да дзявочых мар пра манаства. У хуткім часе разам з дачкой Ядзвігай склала манаскія абяцанні. Пад уплывам ксяндзоў змёртвыхпаўстанцаў заснавала жаночую Кангрэгацыю Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана Нашага Езуса Хрыста, якая была зацверджана Касцёлам у студзені 1891 года. Інстытут заняўся вядзеннем школ, дзіцячых садкоў, інтэрнатаў. Сёстры з Кангрэгацыі распачалі служэнне як настаўніцы, выхавацельніцы, катэхеткі, закрыстыянкі, арганісткі, аніматары аазісаў, медсёстры.
1906 год стаў для маці Цэліны чарговым выпрабаваннем. Нечакана памерла яе дачка Ядзвіга, сузаснавальніца Кангрэгацыі і найбліжэйшая супрацоўніца, якая павінна была далей весці распачатую справу. Аднак жанчына пакорна падпарадкавалася Божай волі, працягваючы аддана выконваць абавязкі генеральнай настаяцельніцы.
Памерла ў Кракаве (Польшча) 26 кастрычніка 1913 года. Была пахавана ў Кэнтах, побач з дачкой. У 1937 годзе тленныя парэшткі Цэліны і Ядзвігі былі перанесены ў склеп пад капліцай манастыра сясцёр змёртвыхпаўстанак, а ў 2001 годзе – у саркафаг у касцёле св. Маргарыты і св. Кацярыны.
27 кастрычніка 2007 года ў рымскай базіліцы св. Яна на Латэране маці Цэліна Бажэнцкая была абвешчана бласлаўлёнай.
Чаму можам навучыцца ў бл. Цэліны?
Бласлаўлёная з’яўляецца прыкладам святасці і вернасці ў выкананні Божай волі з усёй пакорай і гатоўнасцю, у стане глыбокай малітвы. Яе асоба – узор годнага перажывання цярпення ці страты кагосьці блізкага.
Цікава!
Пасля малітвы праз заступніцтва бл. Цэліны невытлумачальным чынам паправіўся цяжка паранены ў аварыі Анджэй Мехежыньскі-Віктар, праўнук бласлаўлёнай у 5-ым пакаленні. У 2002 годзе ватыканская Кангрэгацыя па справах кананізацыі афіцыйна прызнала гэты цуд.
З вуснаў бласлаўлёнай
“Няма рэчы, якой бы душа з любові да Пана Езуса не вытрымала”.
Літургічны ўспамін
Касцёл узгадвае бл. Цэліну Бажэнцкую 26 кастрычніка.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.