ГРОДНА
Серада,
04 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (129)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак перадаў 100 тыс. даляраў у дапамогу пацярпелым ад землятрусаў і цунамі ў Інданезіі. Гэтая сума стала тэрміновым выразам пачуцця духоўнай блізкасці і бацькоўскай падтрымкі з боку Папы для людзей і тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку стыхійнага бедства на востраве Сулавесі. У дапамогу ўключыўся таксама мясцовы Касцёл праз дабрачынныя арганізацыі з усяго свету.

    ☞ Паўночнакарэйскі правадыр Кім Чэн Ын запрасіў Святога Айца ў Пхеньян. Пра гэта паведамілі ў бюро прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна. Падчас візіту ў Ватыкан ён павінен перадаць папе Францішку запрашэнне Кім Чэн Ына. Дарэчы, святыні і нешматлікія асобныя групы вызнаўцаў розных рэлігій у Паўночнай Карэі, хутчэй за ўсё, прызначаны ствараць бачнасць рэлігійнай памяркоўнасці. Паводле афіцыйнай, урадавай статыстыкі, у краіне пражывае 10 тыс. пратэстантаў і амаль 4 тыс. католікаў (якія, аднак, не маюць ніякага святара; апеку над імі фармальна ажыццяўляе арцыбіскуп Сеула).
   
   ☞ Католікі ва Украіне масава ўдзельнічаюць у флэшмобе #RosaryChallenge. У адказ на заклік папы Францішка вернікі штодня моляцца на ружанцы і перадаюць эстафету далей. Да флэшмобу далучыліся таксама іерархі Каталіцкага Касцёла ва Украіне: біскуп Кіева-Жытомірскі Віталій Крывіцкі, біскуп Харкаўска-Запарожскі Станіслаў Шыракарадзюк, дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі Эдвард Кава, дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Собіла.br />     
   ☞ З Непакалянава ў Лабараторыю малекулярнай тэхнікі ў Вроцлаве (Польшча) для ўстанаўлення генетычнага профіля св. Максімільяна Марыі Кольбэ прывезены лагерная роба і крыж, падораныя былымі вязнямі Аўшвіца, а таксама валасы святога і яго зубная шчотка. За даследаванне ўзяўся праф. Тадэвуш Добуш. Як падкрэсліў навуковец, да нядаўняга часу падобныя вопыты ўвогуле не былі магчымыя: “У нас не было ні тэхнік, ні ўмоў, каб правесці даследаванне такіх каштоўных прадметаў, не знішчаючы іх фрагментаў. Цяпер можам гэта зрабіць і прыкладзём усе намаганні, каб дакладна ўстанавіць, ці належала роба а. Максімільяну, ці ўжываў ён гэты крыж”.
   
   ☞ За 106 гадоў на тэлеэкране ў ролі Езуса свет бачыў 38 акцёраў. Некаторыя з іх на момант запісу фільма мелі дакладна 33 гады. Для іншых гэта былі пераломныя ў кар’еры ролі. Інтэрнэт-партал Алетэя прадставіў топ 10 акцёраў, якія найлепш сыгралі ролю Хрыста. Сярод іх – Бэла Ферэнц Дзежо Блашка, больш вядомы як Бэла Лугошы, (“Страсці Хрыстовыя”, 1909 г.), Джэфры Хантэр (“Цар цароў”, 1961 г.), Макс фон Сюдаў (“Самая вялікая з расказаных гісторый”, 1965 г.).

credo.pro; niedziela.pl; aleteia.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  28

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.