ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Ці можа святар пакінуць вернікаў самастойна адараваць Найсвяцейшы Сакраманат?
“Калі няма сур’ёзнай перашкоды, то касцёл, у якім захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамант, павінен быць адчынены штодзённа, прынамсі на працягу некалькіх гадзін, каб парафіяне маглі маліцца перад Гостыяй” (кан. 937 Кодэкса кананічнага права). Інакш кажучы, калі людзі маюць патрэбу памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамантам, у касцёле павінны быць створаны для гэтага адпаведныя ўмовы. Неабходна выбраць належнае месца, гарантаваўшы бяспеку Гостыі.
Далей ККП сцвярджае: “Рэкамендуецца, каб у гэтых касцёлах і араторыях здзяйснялася ўрачыстае выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту на адпаведны тэрмін, няхай нават з перапынкамі, каб мясцовыя вернікі глыбей разважалі аб эўхарыстычнай таямніцы і з большым натхненнем адаравалі яе. Аднак такога роду выстаўленні павінны адбывацца толькі ў тым выпадку, калі прадбачыцца сход дастатковай колькасці вернікаў: акрамя таго, пры гэтым неабходна захоўваць устаноўленыя нормы” (кан. 942). †

Фактычна, святар можа пакінуць вернікаў самастойна маліцца перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам, але калі ён разумее, што ў адарацыі будзе прымаць удзел невялікая колькасць людзей, і, як следства, выстаўленае Цела Езуса Хрыста можа застацца без удзельнікаў чування, ксёндз увогуле не павінен распачынаць адарацыю або скончыць яе адразу пасля адыходу вернікаў са святыні. Гостыя не павінна заставацца выстаўленай у пустым касцёле.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.