ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
З місіянерамі абвяшчаем Хрыста
Прывітанне, Маленькі Чытач! Сёння я хачу распавесці Табе аб тым, кім з’яўляецца місіянер і чым ён займаецца.
Напэўна, Ты ўжо чуў ад старэйшых пра місіянераў альбо, можа, нават сустракаў такіх людзей. Місіянер – гэта, перадусім, чалавек добрай волі, які ахвяруе самога сябе для іншага чалавека, для Касцёла. Місіянеры падарожнічаюць па розных краінах і абвяшчаюць Евангелле тым людзям, якія ніколі нічога не чулі пра Бога. Яны таксама будуюць бальніцы і паселішчы для бедных, апекуюцца дзіцячымі садкамі і школамі, клапоцяцца пра хворых і старэйшых людзей. †
Вядома, быць місіянерам нялёгка: чужая краіна, незнаёмая мова і звычаі, нязвыклы клімат і да т. п. Але ўсе гэтыя перадумовы нішто ў параўнанні з мэтай, дзеля якой усё робіцца.
Служэнне місіянераў з’яўляецца выкананнем задання, якое даў Пан Езус: “Ідзіце і навучайце ўсе народы і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Святога Духа. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам” (Мц 28, 19–20). Найперш за гэтае заданне ўзяліся 12 апосталаў. Збаўца, ведаючы, што памрэ на крыжы, наказаў ім, каб пасля Яго смерці, уваскрашэння і ўнебаўшэсця яны надалей працягвалі распавядаць пра Айца, Сына Езуса Хрыста, Святога Духа і пра збаўленне. Апосталы сталі першымі місіянерамі, якія вырушылі ў розныя часткі свету, каб евангелізаваць людзей – абвяшчаць Добрую Вестку пра любоў Найвышэйшага да кожнага чалавека, пра ахвяру Божага Сына, пра прабачэнне грахоў, пра вечнае жыццё, а таксама каб дапамагаць усім тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Пасля апосталаў многія святары, манахі і манахіні, а таксама свецкія людзі адправіліся ў аддаленыя месцы ў свеце, каб “ісці і абвяшчаць”, як загадаў Езус. Гэтая місія працягваецца па сённяшні дзень. Шмат людзей выязджаюць за межы сваёй Радзімы і адпраўляюцца на розныя кантыненты. Але і Ты таксама можаш быць місіянерам! Для гэтага неабавязкова пакідаць месца свайго прабывання.
Прапаную Тваёй увазе апавяданне, у якім расказваецца пра адну шчаслівую дзяўчынку, якая была місіянеркай для іншых.
Алёнка вельмі любіла шпацыраваць па лесе. Аднойчы яна ўбачыла матылька, які заблытаўся ў ажынах. Дзяўчынка вельмі асцярожна, каб не пашкодзіць прыгожыя крылы, высвабадзіла яго з калючых галін і адпусціла. Матыль адляцеў на адлегласць, але раптам вярнуўся і ператварыўся ў прыгожую фею. Алёнка адкрыла рот ад здзіўлення.
– Я хачу аддзячыць за дабрыню, – сказала фея, – таму выканаю тваю самую вялікую мару.
Дзяўчынка на імгненне задумалася, а затым адказала:
– Я хачу быць шчаслівай!
Фея схілілася над ёй, сказала нешта на вуха і знікла. Ішоў час, і ніхто ў вёсцы не быў больш шчаслівым, чым Алёнка. Калі ў яе пыталіся аб сакрэце радасці, тая толькі ўсміхалася ў адказ.
Прайшлі гады, і Алёнка пастарэла. Але заставалася дабрадушнай і самай шчаслівай у вёсцы. Суседзі, а таксама яе ўнукі баяліся, што ўнікальны сакрэт шчасця памрэ разам з ёй.
– Раскажы нам, што табе некалі сказала фея? – прасілі яе.
І, нарэшце, у адзін цудоўны дзень бабулька, усміхаючыся, сказала:
– Фея сказала, што ўсе, нават калі не свядомыя гэтага, маюць патрэбу ўва мне.
Алёнка была шчаслівая, бо адчувала сябе патрэбнай. Гэтым прынцыпам кіруюцца і місіянеры, бо ахвярна дапамагаюць іншым. Але і Ты патрэбны місіям! Якім чынам? Вельмі важнае значэнне мае Твая малітва за місіянераў, маленькія ахвяры цярпення ў іх інтэнцыі, а таксама матэрыяльная дапамога: грошы, адзенне, прадукты харчавання, якія можна скласці ў парафіі на карысць місій. І ніколі не забывайся пра тое, што і сам можаш быць місіянерам там, дзе жывеш, вучышся, адпачываеш.
Заданне: напішы сваю малітву за місійныя краіны і ўсіх місіянераў; маліся ёю кожны вечар да канца месяца кастрычніка.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.