ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
ХXXІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў народу, навучаючы: “Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і прывітанні на рынках, і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і напаказ доўга моліцца, атрымаюць найцяжэйшы прысуд”.
І, сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса. Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: “Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой”. †

Мк 12, 38–44
Не колькасць, а якасць
Праз пахвалу ахвяры беднай удавы Хрыстос падкрэслівае, што значэнне мае не колькасць, а якасць дару. Іншымі словамі, важная не колькасць прамоўленых малітваў, а іх глыбіня і шчырасць; не колькасць гадзін, праведзеных у касцёле, а добрыя ўчынкі па-за сценамі святыні; не частата споведзі, а духоўны плён і сапраўднае навяртанне пасля яе. Езус робіць акцэнт на шчырасці, глыбіні і праведнасці, паколькі гэтыя цноты з’яўляюцца сэрцам сапраўднай рэлігіі. Паступаючы па-іншаму, мы, падобна фарысеям, сціскаем яе да знешніх знакаў і жэстаў, якія нічога не значаць.
Хрыстос аддаў Айцу ўсё, што меў. Мы пакліканы да таго ж: павінны аддаць Богу сваё сэрца і даручыць Яму ўсё сваё жыццё; павінны нястомна дзяліцца тым, што маем, з іншым чалавекам, паколькі пастава эгаіста не можа прынесці шчасця. Фрэнсіс Бальфур калісьці трапна заўважыў: “Найлепшым дарам для нашага ворага з’яўляецца прабачэнне; для сябра – вернасць; для дзіцяці – добры прыклад; для бацькі – аказаная яму пашана; для маці – сардэчнасць; для суседа – дапаможная далонь”.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.