ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
“Горад памерлых” стане віртуальным
Старыя гродзенскія могілкі, якія па сваёй значнасці і каштоўнасці стаяць побач з некропалямі Росы ў Вільнюсе (Літва), Лычакоўскімі ў Львове (Украіна), Павонзкаўскімі ў Варшаве (Польшча), у хуткім часе будуць цалкам адлічбаваны. Бясплатную базу даных з фотаздымкамі надмагілляў, іх каардынатамі і інфармацыяй аб памерлых, даступную ў рэжыме онлайн, стварае Андрэй Бурдзянкоў.
Дарагое хобі
Андрэй Бурдзянкоў – гід-перакладчык з Мінска. Ён першым ў Беларусі пачаў ствараць каталог старадаўніх пахаванняў з іх дакладнымі каардынатамі. За некалькі гадоў працы энтузіясту ўдалося сабраць інфармацыю па 25-ці беларускіх некропалях. І ўсё дзеля таго, каб людзям было прасцей шукаць памерлых сваякоў і будаваць сваю генеалогію.†

“Усё пачалося ў 2011 годзе ў Налібоках, калі з адным турыстам шукаў магілу яго продкаў. Нам прыйшлося доўга блукаць па могілках. І тады падумалася, што нядрэнна было б мець інфармацыю пра пахаванні онлайн, – распавядае Андрэй. – У 2014 годзе я пачаў працаваць над уласным праектам. Спачатку гэта быў бясплатны дадатак для смартфона. Але ён меў пэўныя хібы, таму прыйшлося звярнуцца да праграмістаў з просьбай распрацаваць адмысловую праграму. У выніку быў створаны дадатак GeoTag. Ён дазваляе фатаграфаваць аб’екты з GPS-прывязкай і дадаваць пад іх апісанні”.
Мінчук зазначае, што на стварэнне GeoTag прыйшлося выдаткаваць 14 тысяч даляраў. Яшчэ 2 тысячы трэба было ўкласці ў распрацоўку сайта. Каб знайсці такую сур’ёзную суму, хлопец прадаў сваю сталічную аднапакаёўку.
“Ужо доўгі час сам сабе не магу патлумачыць, навошта мне патрэбна ахвяраваць свой вольны час, свае сродкі на гэтую справу, – разважае Андрэй. – Для сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны маё хобі, мякка кажучы, нетыповае.
Але кожнаму сваё: нехта ловіць сама на смажанага вераб’я, нехта круціць гайкі ў гаражы, а я фатаграфую могілкі. Гэта больш філасофскі занятак. Таксама ён пэўным чынам звязаны з маёй прафесіяй. Да таго ж, я ўпэўнены, што справа прыносіць карысць іншым людзям”.
Не хапае рук
Адлічбоўкай старых гродзенскіх могілак Андрэй Бурдзянкоў пачаў займацца ўлетку. Шпацыраваць па старадаўнім некропалі і фатаграфаваць надмагіллі не атрымалася. Спачатку трэба было браць у рукі электракасу, секатар, электранажніцы і змагацца з хмызняком, высокай травой, быльнягом і імхом, а ўжо пасля расчахляць фотаапарат. Хлопец прызнаецца: пачынаючы працу, разлічваў на тое, што шырокія масы гродзенцаў адгукнуцца на яго ініцыятыву і дапамогуць. Але, на вялікі жаль, ахвотных было няшмат, таму ў асноўным прыходзілася працаваць самому.
“Адзін з мясцовых гісторыкаў, які дапамагаў мне, распавёў, што неаднаразова выкладваў на сваіх старонках у сацыяльных сетках аб’явы аб тым, што патрэбны валанцёры, якія дапамогуць прыбраць могілкі. Але людзі толькі ставілі лайкі, замест таго, каб прыйсці і рэальна папрацаваць, – гаворыць Андрэй. – Агулам мне ўдалося расчысціць і адлічбаваць 600 надмагілляў, якія знаходзяцца злева ад капліцы”.
Калі хлопец вычышчаў на могілках зараснікі, часта бачыў турыстаў-замежнікаў, асабліва палякаў, якія прыходзілі сюды, каб пазнаёміцца з гісторыяй некропаля ці знайсці месца апошняга прытулку сваіх родных. Ён распавядаў ім пра сваю ініцыятыву. Знаходзіліся тыя, хто дапамагаў рублём. “Вельмі ўдзячны гэтым людзям, – гаворыць Андрэй. – Зараз працы часова прыпынены з-за фінансавых цяжкасцей. Але я разлічваю на тое, што ў маі 2019 года ізноў актыўна пачну наводзіць парадак на могілках і цягам 2-ух месяцаў скончу іх адлічбоўку”.
Хлопец падкрэслівае, што і надалей будзе выкладваць інфармацыю аб графіку ўборкі ў адкрытай групе ў сацыяльных сетках і спадзяецца, што ўвесну жадаючых далучыцца да добрай справы стане больш.
Дзе шукаць віртуальныя мапы?
Інфармацыя і фотаздымкі больш чым 6-ці тысяч магіл, якія знаходзяцца на тэрыторыі 25-ці беларускіх некропаляў, прадстаўлены на сайце graves.by. Гэтая інтэрнэт-старонка мае англамоўную і беларускамоўную версіі. Тут можна знайсці каталог гістарычных могілак Беларусі, які рэгулярна папаўняецца. Мэта дадзенага рэсурса – захаваць чалавечую памяць нацыі, дапамагчы людзям, якія займаюцца генеалогіяй, і адукаваць маладое пакаленне.
Андрэй Бурдзянкоў падкрэслівае, што ўся сабраная ім інфармацыя знаходзіцца ў адкрытым і бясплатным доступе, ёй можа карыстацца кожны ахвотны. Асабліва яна прыдатна людзям, якія зараз жывуць за мяжой і цікавяцца сваімі продкамі.
“Каб патрапіць на старонку з магіламі вашых продкаў, трэба ўвайсці на сайт і выбраць спасылку «Знайсці пахаванне». Таксама можна стварыць старонку з профілем свайго продка і адзначыць яго пінам на мапе, каб іншыя людзі змаглі знайсці яго ці падзяліцца з вамі дадзенымі пра гэтага чалавека, – тлумачыць Андрэй. – Каб сфатаграфаваць надмагілле продкаў і дадаць да базы, карыстайцеся прыстасаваннем GeoTag і абавязкова дадавайце рад, секцыю ці ўсе могілкі разам, бо адзінае надмагілле карысці каталогу не дае. Калі ж вырашыце наведаць пэўныя могілкі, то скапіруйце каардынаты магілы ў Google Navigator, і яны прывядуць у 5-метровы радыус пахавання. Гэты прынцып ужо правераны ў дзеянні на пінскіх могілках. Жанчына з Канады, якая абсалютна не валодала нашай мовай, без старонняй дапамогі выключна па каардынатах з базы даных з планшэтам у руках за 5 хвілін знайшла месца спачыну сваякоў”.
Таксама энтузіяст падкрэслівае, што віртуальная мапа дазваляе не толькі азнаёміцца з інфармацыяй пра памерлых, але і ўбачыць фотаздымкі надмагілляў. “У гэтых помніках і крыжах адлюстраваны пахавальныя традыцыі мінулага, многія з іх маюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Спадзяюся, мой праект заахвоціць людзей цікавіцца ўласнай гісторыяй, дбаць пра памяць продкаў, наведваць старадаўнія некропалі”, – падсумоўвае Андрэй Бурдзянкоў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.