ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (173)
Папа Францішак
Чалавек мае патрэбу ў безумоўнай любові. А хто не сустракае такога стаўлення, носіць у сабе пэўную нерэалізаванасць, часта не ведаючы пра гэта. Чалавечае сэрца імкнецца запоўніць гэтую пустату сурагатамі, пагаджаючыся на кампрамісы і пасрэднасць, якія маюць толькі цьмяны водар любові. […] Рызыкоўна называць “любоўю” часовыя і нясталыя адносіны, падманваючы сябе, што святло жыцця знойдзена ў тым, што – у лепшым выпадку – з’яўляецца толькі яго водбліскам. Каб дасягнуць цудоўнага жыцця ў любові, не дастаткова чалавечай прыроды. Трэба, каб вернасць Бога ўвайшла ў наша жыццё. VI запаведзь заклікае скіраваць позірк на Хрыста, які сваёй вернасцю можа пазбавіць сэрца, схільнага да чужалоства, і падарыць сэрца вернае. У Ім, і толькі ў Ім, ёсць любоў без агаворак і ваганняў, ёсць поўны дар без умоў і імкненне прымаць аж да канца.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 24.10.2018 †

Біскупы Сінода на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”
Да вас, моладзь усяго свету, мы, Сінадальныя Айцы, звяртаемся са словам надзеі, даверу, суцяшэння. […] Нам вядомыя вашы ўнутраныя пошукі, радасці і надзеі, болі і трывогі, з якіх складаецца ваша занепакоенасць. Нам хочацца, каб цяпер вы паслухалі слова ад нас: прагнем быць супрацоўнікамі вашай радасці, каб вашы чаканні ператварыліся ў ідэалы. Упэўнены ў тым, што вы са сваёю жыццярадаснасцю гатовы прыкласці намаганні, каб вашы мары здзейсніліся ў асабістым жыцці і ў гісторыі чалавецтва. Няхай нашы слабасці вас не знеахвочваюць, а недасканаласці і грахі няхай не стануць перашкодай для даверу. Касцёл – ваша Маці, ён не пакідае, а гатовы суправаджаць вас на новых шляхах, на цудоўных сцежках, дзе подых Духа вее мацней, разганяючы хмары абыякавасці, павярхоўнасці, расчаравання.
У той час, калі свет, які Бог так палюбіў, што аддаў свайго Сына Езуса, схіляецца да рэчаў, да імгненнага поспеху, да задавальнення і падаўляе слабейшых, вы дапамажыце яму выпрастацца і скіраваць позірк да любові, да прыгажосці, да праўды, да справядлівасці… Вы – гэта сённяшні дзень; будзьце ж больш светлай будучыняй.
Фрагмент Ліста Айцоў Сінода да моладзі, 28.10.2018
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 24 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.