ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Што такое жалоба і як яе правільна захоўваць?

Задай пытанне

chankoАд людзей старэйшага пакалення мы ведаем пра звычай, што пасля смерці блізкай асобы на працягу года трэба насіць чорнае ўбранне, якое выражае жалобу. У сваю чаргу Касцёл нічога не гаворыць наконт таго, колькі павінна працягвацца жалоба, што можна рабіць падчас яе, а чаго трэба пазбягаць.
Калі дарагая нам асоба адыходзіць, прымірыўшыся з Богам і Касцёлам, маем права жыць надзеяй, што раней ці пазней яна трапіць у Неба. Аднак мы ведаем, што, нягледзячы на адпушчаныя грахі, неабходна адпакутаваць за свае злачынствы на зямлі. Калі чалавек не зрабіў гэтага пры жыцці, то ён церпіць у чыстцы. Блізкія, якія хвалююцца за душу памерлай асобы, могуць скараціць час яе прабывання ў чыстцы праз індывідуальныя малітвы ў яе інтэнцыі, замоўленыя св. Імшы, а таксама праз атрыманне адпусту згодна з умовамі, пастаўленымі Касцёлам.
   Такім чынам, можна сцвердзіць, што жалоба, якая праяўляецца праз нашэнне адзення чорнага колеру, служыць выключна для сведчання людзям навокал аб нашым болі пасля страты блізкай асобы. Аднак калі як хрысціяне перад смерцю сваяка ці сябра зрабілі ўсё магчымае для яго прымірэння з Богам, а пасля смерці молімся ў інтэнцыі збаўлення гэтай душы, то праз жалобную вопратку толькі дадаткова паказваем нашу скруху.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.