ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
Мая малітва здавалася мёртвай
У кругавароце жыцця часам цяжка захаваць жывую сувязь з Богам. Не так даўно я перажывала перыяд, калі мая малітва здавалася мёртвай…
У кастрычніку я прыняла ўдзел у рэкалекцыях пад назвай “Бог ёсць Любоў”, якія праводзіў кс. Аляксандр Севасцьяновіч у рэкалекцыйным цэнтры “Дом міласэрнасці” ў Росі. Духоўныя практыкаванні сталі для мяне выхадам з гэтага тупіка насустрач Богу.
У Евангеллі чытаем: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам” (Ян 1, 1). У дні духоўных практык мы, удзельнікі рэкалекцый, прымалі Слова Бога, Яго Святло, Яго Любоў. Кс. Аляксандр даносіў да нашых сэрцаў гэтую Божую Праўду. †

Усе наступныя дні пасля рэкалекцый мяне напаўняе вера, надзея, любоў і жаданне маліцца, пазнаваць Найвышэйшага. Дзякую Богу, а таксама ўсім людзям, якія прычыніліся да правядзення гэтых рэкалекцый, за выдатны час, што змяніў маё жыццё.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.