ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

II НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У пятнаццаты год панавання Тыберыя цэзара, калі Понцій Пілат панаваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны – тэтрархам у Ітурыі і Траханідскім краі, а Лізанія – тэтрархам у Абіленах; пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні. І ён абходзіў усе ваколіцы Ярдана і прапаведаваў хрост пакаяння для адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прамоў прарока Ісаі: “Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор – далінаю. І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”.
Лк 3, 1–6

Навернемся
   Наша жыццё часта падобнае на крутую дарогу. Часам адну руку мы працягваем Пану, а другую – Яго непрыяцелю; адну палову сэрца ахвяруем Усемагутнаму, а другую пакідаем сабе; адзін крок робім у бок Збаўцы, а два наступныя скіроўваем у адваротным напрамку... Патоп зла заліў хрысціянскі свет, аддзяляючы стварэнне ад Стварыцеля. Аднак Нябесны Айцец чакае, каб мы прынеслі Яму цэлыя сэрцы, каб падалі абедзве рукі. Прагне, каб ішлі да Яго прамой дарогай, каб былі “чыстымі і бездакорнымі” ў дзень нараджэння Яго Сына.
    Касцёл заклікае нас словамі св. Яна Хрысціцеля, які заахвочваў людзей раўняць сцежкі свайго жыцця. Гаворка ідзе не пра шашу і магістралі, а пра скамянелыя сэрцы; не пра выбоіны на дарогах, а пра пустыя душы; не пра шлагбаумы, якія запавольваюць рух, а пра грахі, што перакрываюць шлях да Усемагутнага.
    Варта памятаць, што без Бога ў сэрца ніколі не прыйдзе Божае Нараджэнне. Таму давайце падрыхтуем дарогу Пану ў нашу душу і наш дом – і тады ўбачым Збаўленне.
   
● Хрыстэ, учыні, каб маё сэрца было створана для Цябе. Я ўсё больш пераконваюся, што маё збаўленне толькі ў Табе, ад Цябе паходзіць усякая ласка і моц. Ты з’яўляешся маёй адзінай крэпасцю!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.