|
ГРОДНА
Аўторак,
11 жніўня 2026 года |
З каталіцкіх СМІ (176)
У Аўстрыі святкуюць200-годдзе калядкі
“Ціхая ноч”
З гэтай нагоды прадстаўнікі хрысціянства, ісламу, юдаізму і будызму сустрэліся ў Оберндорфе – месцы, дзе ўпершыню прагучала славутая калядка, каб разам маліцца за мір.
“Гэты твор павінен з’яднаць нас усіх, – падкрэслілі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы. – І хоць ніводзін радок з песні не ўтрымлівае слова «мір», але паўсюль, дзе выконвалася гэтая калядка, яна нагадвала, што жыццё ў падзелах ды варожасці не з’яўляецца годным чалавека”.Вядомая калядка “Ціхая ноч”, якая ўпершыню прагучала ў 1818 годзе, ужо 2 сотні гадоў перадае таямніцу Божага Нараджэння. З нагоды яе юбілею ў Оберндорфе адкрыўся абноўлены музей “Ціхай ночы”, чыгунка ў Зальцбургу надала аднаму са сваіх электрацягнікоў аднайменную назву, а аўстрыйская пошта выпусціла адмысловую марку. †
“100 шопак”у Ватыкане
Захавана традыцыйная міжнародная выстава “100 шопак”, якой пагражала закрыццё. Яе мэта заключаецца ва ўратаванні ад забыцця італьянскага звычаю будаваць бэтлеемскія стаенкі.
“Мы шчаслівыя, таму што для нас найважнейшае – каб ініцыятыва працягвалася. Апошнім разам удалося прадставіць 152 шопкі з 42-юх краін і ўсіх рэгіёнаў Італіі. Экспануем традыцыйныя, дэкаратыўныя, а таксама фантазёрскія стаенкі, зробленыя, напрыклад, з прадметаў штодзённага ўжытку”, – адзначыла Марыякарла Мэнаглія, дырэктар таварыства “Rivista delle Nazioni”, якое ўжо больш за 40 гадоў арганізоўвае экспазіцыю.“Папа для Украіны”
Спецыяльна да гэтай нагоды быў прымеркаваны візіт у Кіеў кард. Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў аб блізкасці папы Францішка з украінскім народам.
За 2 гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 16 мільёнаў еўра. Дзякуючы грашовым сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, і рэсурсам з асабістага фонду Папы дапамагчы атрымалася каля 16-ці тысячам патрабуючых.| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 143 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




