ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (177)

Прэса

catholicby2018“Беспрытульны Езус”
   Скульптуру пад такой назвай усталявалі каля катэдральнай святыні буйнейшага мегаполіса Бразіліі – у Рыа-дэ-Жанейра.
Бронзавая статуя, вырабленая ў натуральную велічыню чалавека, паказвае Хрыста ў вобразе бяздомнага, які спіць на лаўцы, прыкрыўшыся коўдрай, з босымі нагамі. На ступнях бачны раны ад цвікоў.
Помнік адкрыты з нагоды Міжнароднага дня бедных.

radio vaticanaБясполыя акты
нараджэння
Архідыяцэзія Перт у Аўстраліі супраціўляецца прапанаваным зменам у законе, якія скасоўваюць з актаў нараджэння інфармацыю аб поле дзіцяці.
Касцёл перасцерагае, што гэта прывядзе да блытаніны, між іншым у арганізацыі працы ў школах. “Ад рэгістрацыі дзяцей у адпаведных класах праз спартыўныя мерапрыемствы да спраў асабістай гігіены школы мусяць дакладна ведаць, якога полу з’яўляецца вучань для таго, каб забяспечыць кожнаму з іх адпаведную бяспеку”, – піша ад імя архідыяцэзіі Перт кс. Джозаф Паркінсан.
У жніўні бягучага года спецыяльная камісія па справах рэформы права ў Заходняй Аўстраліі апублікавала ўступны рапарт, у якім гаворыцца аб скасаванні з актаў нараджэння класіфікацыі на падставе полу з агаворкай, што яна павінна быць удакладнена ў Рэестры нараджэнняў, смерцяў і шлюбаў. У праекце прапануецца таксама, што дзеці ад 12-ці гадоў жыцця могуць хадайнічаць аб змене полу без згоды бацькоў пасля рашэння сямейнага суда.

ekai plАдшуканы
персцень Пілата
Ён быў знойдзены 50 гадоў таму недалёка Бэтлеема, але толькі цяпер пры выкарыстанні спецыяльных тэхналогій удалося прачытаць выгравіраванае на ім імя чалавека, які асудзіў Езуса на смерць.
Персцень выраблены з бронзы і ўжываўся штодзёна як пячатка. Ім карыстаўся альбо сам Пілат, альбо нейкая ўпаўнаважаная высокая службовая асоба.
Аб аўтэнтычнасці знаходкі гаворыць таксама факт, што такі тып персценя быў характэрны для класа эквітаў, да якога належаў Понцій Пілат.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.